Каралін (Пружанскі раён)
пасёлак у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Каралін, Сонечны.
Каралі́н[2][3] (з 1969 году — Со́нечны[4]) — пасёлак у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Пружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 1 км на поўнач ад Пружанаў, 13 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Remove ads
Мінуўшчына
За расейскім часам на месцы пасёлку існаваў фальварак Каралін з маёнтку Шыдлоўшчына ў складзе Дабучынскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[5]. На пачатку XX стагодзьдзя 13 жыхароў.
За польскім часам — фальварак Каралін у складзе гміны Дабучын Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[6].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 вёска ў складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. З 1969 пасёлак называецца Сонечны.
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1970 год — 247 жыхароў (перапіс); 1999 год — 511 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 495 жыхароў, 186 двароў[7]; 2010 год — 395 жыхароў
Інфраструктура
Дзіцячы прытулак.
Прамысловасьць
ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс».
Транспарт
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads