Карані (Гарадзенская вобласьць)
вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карані́[2] — вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Зьяўляецца цэнтрам Каранёўскага сельсавету. Знаходзіцца на паўднёва-заходнім ускрайку Смаргоні. Празь вёску праходзіць праспэкт Індустрыяльны, што зьвязвае горад з Смаргонскім індустрыяльным заводам.
Remove ads
Гісторыя
Паселішча вядомае з пачатку XVII стагодзьдзя, як вёска ў складзе маёнтку Смаргонь Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва, спачатку ўласнасьць Зяновічаў, а з 1628 году — Радзівілаў. У інвэнтары маёнтку Смаргонь 1621 году сяло згадваецца пад назвай Карэньне. У той час у ім было каля 20 домаўладальнікаў, да сяла прыпісана 27 валок ворыва. Згодна з гаспадарчым вопісам маёнтку Смаргонь 1689 году, паселішча зьяўлялася ўжо вёскай, у якой на тых жа 27 валоках налічваліся ўсяго 5 дымоў.
З 1795 году ў складзе Смаргонскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У пачатку XX стагодзьдзя каля 200 жыхароў, 343 дзесяціны зямлі.
З 12 кастрычніка 1940 году цэнтар сельсавету Смаргонскага раёну.
Remove ads
Насельніцтва
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 220 чалавек, 97 двароў; 2009 год — 212 чалавек[1]
- XX стагодзьдзе: 1971 год — 229 жыхароў, 79 двароў; 1999 год — 229 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads