Карэл Ванек

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карэл Ванек
Remove ads

Ка́рэл Ва́нек (па-чэску: Karel Vaněk); 17 сакавіка 1887, Шварцкастэлец, Аўстра-Вугоршчына — 18 ліпеня 1933, Прага, Чэхаславаччына) — чэскі пісьменьнік, фэльетаніст, журналіст. Аўтар раману «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў расейскім палоне» (Osudy dobrého vojáka Švejka v ruském zajetí, 1923).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Карэл Ванек нарадзіўся ў 1887 у месьце Чэрны Костэлец (па-нямецку: Шварцкастэлец), што знаходзіцца за 30 кілямэтраў ад Прагі, у сям’і колавага майстра Ёзэфа Ванека, пяты сын зь сямі дзяцей.

У часе Першай сусьветнай вайны быў на расейскім фронце, пасьля трапіў у палон. Па вяртаньні на радзіму працаваў у пэрыядычным друку, апублікаваў шэраг кароткіх апавяданьняў і эсэ.

Па сьмерці Яраслава Гашака на просьбу выдаўца скончыў чацьвертую частку раману «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка», а пасьля напісаў пятую і шостую часткі — пра лёс Швэйка ў расейскім палоне.

Сканаў у 1933 у Празе ад сухотаў.

Remove ads

«Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў расейскім палоне»

Ванек напісаў раман на падставе ўласнага горкага досьведу. У разьдзеле «На працы» ён прызнаецца чытачу: «Я быў таксама ў Расеі і жыў у палоне ў так званай палоннай працоўнай роце…» Кніга дае магчымасьць паглядзець на Расею тых гадоў, на падзеі ў сьвеце зь нечаканага пункту гледжаньня — вачыма аўстрыйскага ваеннапалоннага. Ладная частка раману прысьвечаная падзеям на тэрыторыі Беларусі, куды Швэйка перавезьлі для працы на абарону. У кнізе згаданыя прыгоды палонных у Віцебску, Маладэчне, Будславе ды іншых мястэчках і вёсках Беларусі[1].

У 1931—1932 гг. у беларускім перакладзе выдадзена эпапэя «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка» (у 6 т.) аўтарства Яраслава Гашэка і Карэла Ванэка. 1-ы том перакладаў Міхась Зарэцкі (1931), 2-і — Кандрат Крапіва, 3-і — Максім Лужанін, 4-ы — Лукаш Калюга (1932), 5-ы — Тодар Кляшторны са Зьмітраком Астапенкам, 6-ы — Кузьма Чорны.

Remove ads

Глядзіце таксама

  • Швэйк
  • Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads