Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынаў (Менск)

помнік архітэктуры ў Менску From Wikipedia, the free encyclopedia

Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынаў (Менск)
Remove ads

Касьцёл Сьвятога Язэпа[a] і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Менску. Знаходзіцца на паўночна-ўсходнім баку Высокага Рынку, на гістарычнай Вялікай Бэрнардынскай вуліцы[b]. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынаў
Thumb
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынаў
КраінаБеларусь
МестаМенск
Каардынаты53°54′17.28″ пн. ш. 27°33′24.6″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
Архітэктурны стыльбарокавая архітэктура[d]
Дата заснаваньняXVII ст.
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынаў на мапе Беларусі
Thumb
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы

Утварае адзіны ансамбль з касьцёлам Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштарам бэрнардынак. Комплекс займаў квартал паміж вуліцамі Вялікай і Малой Бэрнардынскай, Зыбіцкай і пляцам Высокага Рынку і складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса, флігеляў і гаспадарчых пабудоваў, аточаных мурам з брамамі, галоўная зь якіх стаяла перад касьцёлам. У наш час у будынку касьцёла месьціцца архіў, у кляштарным корпусе — гатэль.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Плян комплексу, 1806 г.

У 1624 годзе староста краснасельскі Андрэй Кансоўскі перадаў манахам-бэрнардынам пляц з драўляным домам у Менску. У 1628 годзе гэты фундуш зацьвердзіў біскуп віленскі Яўстах Валовіч. У 1638 годзе завяршылася будаваньне драўлянага касьцёла і кляштару, якія неўзабаве згарэлі.

У 1644 годзе біскуп віленскі Абрагам Война даў згоду на будаваньне новага мураванага касьцёла і кляштару. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1656 годзе касьцёл і кляштар значна пацярпелі. Па вайне комплекс аднавілі. У 1676 годзе з фундацыі Крыштапа Станіслава Завішы збудавалі мураваную капліцу.

Пажары 1738 і 1740 гадоў прычынілі значную шкоду будынкам. У 1752 скончылася рэканструкцыя комплексу, у выніку якой ён набыў цяперашнія рысы[1]. У 1753 годзе на ахвяраваньні Я. Юдзіцкага пры кляштары заснавалі брацтва Сьвятой Ганны. У XVIII ст. пры кляштары існавала школа філязофіі, дзе ў 1753—1799 гадох было 8—10 студэнтаў і 2 выкладаньнікі[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Кляштар з мапы XVIII ст.
Thumb
Плян комплексу, XIX ст.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Менск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Комплекс цярпеў ад пажараў 1809 і 1835 гадоў. У 1810—1817 гадох з паўднёвага боку ад касьцёла збудавалі гандлёвыя рады. На 1830 год у кляштары было 12 манахаў і 12 студэнтаў.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 29 жніўня 1864 году расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і адабралі будынкі ў Сьвятога Пасаду. Касьцёл прыстасавалі пад палкавую царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), якую асьвяцілі пад тытулам Сьвятых Кірыла і Мятода, а кляштарныя карпусы ператварылі ў кашары Каломенскага пяхотнага палку і вязьніцу. У 1872[3] годзе будынак касьцёла часткова зруйнавалі і прыстасавалі пад архіў.

Найноўшы час

У пачатку 1960-х гадоў унутраную прастору касьцёла падзялілі на паверхі 2 жалезабэтоннымі перакрыцьцямі. У 1984 годзе над касьцёлам аднавілі зьнішчаны расейскімі ўладамі фігурны шчыт (архітэктар Г. Босак). 3 1992 году ў ім знаходзіцца Архіў навукова-тэхнічнай дакумэнтацыі і Архіў-музэй літаратуры і мастацтва Беларусі.

З 19 сакавіка 2005 году сябры рымска-каталіцкай парафіі Сьвятога Язэпа ладзіць штодзённыя вячэрнія малебны за вяртаньне будынка касьцёла вернікам. 15 ліпеня 2009 году ўпаўнаважаны ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Беларусі Леанід Гуляка заявіў, што касьцёл бэрнардынаў ня могуць вярнуць каталікам праз тое, што няма сховішча, куды можна перамясьціць фонды архіваў[4].

У 2014 годзе былы кляштар рэканструявалі пад гатэль, адкрыцьцё якога прымеркавалі да Чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году[5].

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Кляштар (направа) у панараме места з боку Сьвіслачы, XIX ст.

Касьцёл

Касьцёл — 3-нэфавая 6-слуповая бязьвежавая базыліка з 5-граннай апсыдай пад агульным высокім 2-схільным дахам. Бакавыя нэфы ўтвараюць 3 злучаныя паміж сабой капліцы, накрытыя 1-схільнымі дахамі. У архітэктуры пануе плястычны сылюэт галоўнага фасада, які мае хвалістую паверхню, падзеленую 4 шырокімі янічнымі пілястрамі на 3 часткі. Цэнтральная частка завяршаецца фігурным шчытом з бакавымі валютамі. Уваход мае выгляд шырокага парталу. Над ім месьціцца вялікае аркавае акно хораў, абапал якога паміж пілястрамі — нішы, дзе стаялі стукавыя скульптуры сьвятых. Сьцены бакавых фасадаў падзяляюцца аркавымі і лучковымі аконнымі праёмамі і шырокімі пілястрамі ў прасьценках, контрфорсамі на апсыдзе.

Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі ў бакавых нэфах і крыжовымі ў капліцах. Цэнтральны нэф перакрываўся цыліндрычным скляпеньнем (не захавалася). У тоўшчы сьцяны галоўнага фасада — вітыя ўсходы на хоры і ў крыпту. Дэкор і росьпісы 9 алтароў, з выняткам ляпніны капітэляў пілястраў і слупоў, не захаваліся. У крыпце знаходзіліся пахаваньні Завішаў, Кансоўскіх, Тышкевічаў, Хмараў ды іншых прадстаўнікоў шляхецкіх родаў.

Кляштар

Кляштар — 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак, які далучаецца да касьцёла з паўночнага ўсходу. Архітэктурны рытм фасадаў ствараюць прастакутныя аконныя праёмы і пілястры ў прасьценках. Плян галерэйны. Усярэдзіне месьціліся манаскія кельлі, трапезная, бібліятэка і інш.

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Іншыя варыянты імя Сьвятога: Юзэф, Ёсіф
  2. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Кірыла і Мятода, 4, 6, 8

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads