Каханавічы
вёска ў Дрысенскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каха́навічы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Бярозаўкі. Цэнтар сельсавету Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 575 чалавек. Знаходзяцца за 20 км на паўночны ўсход ад Дрысы, на скрыжаваньні аўтамабільных дарог на Дрысу, Расоны, граніцу з Расеяй.
Каханавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. Да нашага часу тут захаваліся рэшткі палацава-паркавага комплексу Храпавіцкіх, помніка архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Храпавіцкіх.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Каханавічы ўпамінаюцца ў XVII стагодзьдзі як уладаньне Лавейкаў. Паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.
Каля 1628 году Крыстына Лавейка выйшла замуж за Яўстаха Храпавіцкага. Пазьней Каханавічы перайшлі да Навачынскіх. У 1694 годзе Флярыян і Эва Навачынскія фундавалі тут царкву Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. Па 1710 годзе іхная адзіная дачка Мар’яна выйшла замуж за Аляксандра Рудаміну-Дусяцкага. Апошні прадаў Каханавічы Дамініку Храпавіцкаму. Ад Дамініка маёнтак перайшоў да ягонага сына Яўстаха, які разам з сваёй маці Ружай з Рыпінскіх у 1750 годзе збудаваў тут новую царкву на месцы старой.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Каханавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні. Мястэчка знаходзілася ў валоданьні Храпавіцкіх. У 1823 годзе Яўстах Храпавіцкі збудаваў тут рымска-каталіцкую капліцу Маці Божай. У 2-й палове XIX ст. у Каханавічах было 26 двароў, працавалі лякарня і школа.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Каханавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Каханавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Каханавічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.
На 1998 год у Каханавічах было 276 двароў. У 2009 годзе Каханавічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
- Сядзіба Храпавіцкіх
- Палац, уваход
- Палац, паркавы фасад
- Палац, паркавы фасад
- Палац, інтэр’ер
- Палац, інтэр’ер
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1838 год — 359 чал. (177 муж. і 182 жан.), зь іх шляхты 36 муж. і 38 жан., духоўнага стану праваслаўнага 2 муж. і 3 жан., купцоў-хрысьціянаў 6 муж. і 5 жан., мяшчанаў-хрысьціянаў 2 муж. і 3 жан., мяшчанаў-юдэяў 76 муж. і 87 жан., сялянаў зямянскіх 37 муж. і 29 жан., аднадворцаў 14 муж. і 11 жан., адстаўных салдатаў 4 муж. і 6 жан.[3]; 1883 год — 272 чал.[4]
- XX стагодзьдзе: 1904 год — 24 чал.[5]; 1998 год — 609 чал.[6]; 1999 год — 640 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 575 чал.
Інфрастуктура
У Каханавічах працуюць сярэдняя школа-сад, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Сядзібна-паркавы комплекс Храпавіцкіх (XIX ст.)
У Каханавічах знаходзіцца магіла І. Храпавіцкага.
Страчаная спадчына
- Капліца (1823)
- Палац Храпавіцкіх (XIX ст.)
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1878; мураўёўка)
Асобы
- Ігнат Храпавіцкі (1817—1894) — беларускі фальклярыст, грамадзкі дзяяч
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads