Каханавічы

вёска ў Дрысенскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Каханавічы
Remove ads

Каха́навічы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Бярозаўкі. Цэнтар сельсавету Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 575 чалавек. Знаходзяцца за 20 км на паўночны ўсход ад Дрысы, на скрыжаваньні аўтамабільных дарог на Дрысу, Расоны, граніцу з Расеяй.

Хуткія факты

Каханавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. Да нашага часу тут захаваліся рэшткі палацава-паркавага комплексу Храпавіцкіх, помніка архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Храпавіцкіх.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Каханавічы ўпамінаюцца ў XVII стагодзьдзі як уладаньне Лавейкаў. Паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.

Каля 1628 году Крыстына Лавейка выйшла замуж за Яўстаха Храпавіцкага. Пазьней Каханавічы перайшлі да Навачынскіх. У 1694 годзе Флярыян і Эва Навачынскія фундавалі тут царкву Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. Па 1710 годзе іхная адзіная дачка Мар’яна выйшла замуж за Аляксандра Рудаміну-Дусяцкага. Апошні прадаў Каханавічы Дамініку Храпавіцкаму. Ад Дамініка маёнтак перайшоў да ягонага сына Яўстаха, які разам з сваёй маці Ружай з Рыпінскіх у 1750 годзе збудаваў тут новую царкву на месцы старой.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Каханавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні. Мястэчка знаходзілася ў валоданьні Храпавіцкіх. У 1823 годзе Яўстах Храпавіцкі збудаваў тут рымска-каталіцкую капліцу Маці Божай. У 2-й палове XIX ст. у Каханавічах было 26 двароў, працавалі лякарня і школа.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Каханавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Каханавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Каханавічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 1998 год у Каханавічах было 276 двароў. У 2009 годзе Каханавічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 359 чал. (177 муж. і 182 жан.), зь іх шляхты 36 муж. і 38 жан., духоўнага стану праваслаўнага 2 муж. і 3 жан., купцоў-хрысьціянаў 6 муж. і 5 жан., мяшчанаў-хрысьціянаў 2 муж. і 3 жан., мяшчанаў-юдэяў 76 муж. і 87 жан., сялянаў зямянскіх 37 муж. і 29 жан., аднадворцаў 14 муж. і 11 жан., адстаўных салдатаў 4 муж. і 6 жан.[3]; 1883 год — 272 чал.[4]
  • XX стагодзьдзе: 1904 год — 24 чал.[5]; 1998 год — 609 чал.[6]; 1999 год — 640 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 575 чал.

Інфрастуктура

У Каханавічах працуюць сярэдняя школа-сад, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Remove ads

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

У Каханавічах знаходзіцца магіла І. Храпавіцкага.

Страчаная спадчына

Асобы

  • Ігнат Храпавіцкі (1817—1894) — беларускі фальклярыст, грамадзкі дзяяч

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads