Каю Энрыке
бразыльскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ка́ю Энры́ке Алівэ́йра Сы́лва (па-партугальску: Caio Henrique Oliveira Silva; нар. 31 ліпеня 1997 году) — бразыльскі футбаліст, левы абаронца і паўабаронца клюбу «Манака» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачаў займацца футболам у клюбе «Сантус» з роднага гораду. У лютым 2016 году далучыўся да мадрыдзкага «Атлетыка», дзе спачатку выступаў за рэзэрвовую каманду. 30 лістапада 2016 году згуляў матч Кубка Гішпаніі, пасьля чаго быў зноў пераведзены да рэзэрвы. У красавіку 2018 году стала вядома аб вяртаньні гульца на радзіму, дзе Каю мусіў на правах арэнды далучыцца да клюбу «Парана»[2]. У наступным годзе на правах арэнды абараняў колеры «Флумінэнсі», а ў 2020 годзе зноў на правах арэнды гуляў ужо за «Грэмію». Ува ўсіх клюбах на радзіме бразылец быў гульцом асноўнага складу, але пасьпеўшы згуляць за «Грэмію» толькі ў матчах Лігі Гаушу. 27 жніўня 2020 году Каю Энрыке склаў пяцігадовую ўгоду з «Манака», адразу атрымаўшы месца ў першай адзінаццатцы. Пасьля пасьпяховага дэбютнага сэзону прыцягнуў увагу ПСЖ і «Барсэлёны», але пастанавіў застацца ў «Манака»[3].
Міжнародная
У жніўні 2023 году атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Бразылію на два матчы кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2026 году супраць зборных Балівіі і Пэру[4][5].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads