Каятан Крашэўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каятан Крашэўскі
Remove ads

Каятан Крашэ́ўскі гербу «Ястрабец»[2] (па-польску: Kajetan Kraszewski; 11 сакавіка 1827, вёска Доўгае, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя — 1 ліпеня 1896, Стары Куплін, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя) — польскі пісьменьнік, астронам-аматар, уладальнік бібліятэкі, што налічвала больш за 10 тысячаў тамоў.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў вёсцы Доўгае (цяпер у Пружанскім раёне). Сын землеўласьнікаў Яна і Зоф’і Мальскай. Малодшы брат Язэпа і Люцыяна. Вучыўся ў Сьвіслацкай гімназіі[4].

16 верасьня 1854 року ажаніўся з Марыяй Рулікоўскай[5]. Па сьмерці бацькі ў 1864 року атрымаў у спадчыну родавы маёнтак Раманаў. Заняўся перабудовай сядзібы пачатку XIX стагодзьдзя, што пацярпела ў выніку пажару. Зарганізаваў у сядзібе астранамічную абсэрваторыю, у якую прывёз абсталяваньне зь Мюнхэну, Бэрліну, Вены і Парыжу. У самім маёнтку ўкараніў сучасныя прынцыпы вядзеньня гаспадаркі, закупіў сельскагаспадарчыя машыны, заклаў сады, ананасарні і аранжарэі.

З жонкай Марыяй мелі пяцёх дзяцей, двое зь якіх былі глуханямыя. Бацькі самі іх выхоўвалі, адаптуючы да жыцьця, у выніку сын Багуслаў навучыўся размаўляць[6].

Памёр на радзіме, у Старым Купліне. Быў пахаваны ў родавай капліцы ў Доўгім[7], цяпер ягоныя рэшткі захоўваюцца ў сямейным склепе ў Вішніцах.

Меў бібліятэку з 10 тысячаў тамоў, сярод якіх зборы Сапегаў, старадрукі і рукапісы; калекцыю польскіх гістарычных партрэтаў XVI—XVIII стст., калекцыю зброі і іншых гістарычных прадметаў. Па сьмерці Каятана ягоны сын Крыштаф ахвяраваў частку кніжных збораў бібліятэцы імя Лапацінскага ў Любліне, архіўныя матэрыялы — Ягелонскай бібліятэцы[8]. Аднак большасьць экспанатаў згінула ў Раманаве падчас апошняй сусьветнай вайны[9].

Remove ads

Дзейнасьць

Пісьменьнік і драматург, аўтар гістарычных аповесьцей, замалёвак і мэмуараў, падзеі якіх адбываюцца пераважна на Беларусі. Менавіта дзякуючы ягоным запісам захавалася апісаньне родавай сядзібы Крашэўскіх у Доўгім[6]. Таксама пісаў камэдыі, вершы, гавэнды, цікавіўся карыкатурай; выконваў аматарскія партрэты для мэдальёнаў.

Займаўся музыкай. Стварыў некалькі канцэртаў, санатаў і мініятураў для фартэпіяна[10]. У некаторых зь іх выкарыстаў беларускія народныя матывы («На Лысай гары», «Полька-мазурка»)[11].

Remove ads

Бібліяграфія

Thumb
Вокладка кнігі «Bartochowski» (1899)

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads