Куплін
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Куплі́н[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Куплін уваходзіць у склад Лінаўскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Вёска ў складзе аднайменнага маёнтку, сьпярша ва ўласнасьці Бухавецкіх, пасьля Марачэўскіх. Далей маёнтак быў падзелены між Крашэўскімі (Стары Куплін і Доўгае) і Корсакамі[3].
Перад вайной з нацысцкай Нямеччынай у Купліне разьмяшчаўся ваенны аэрадром, зьнішчаны ў першыя гадзіны вайны.
Стары Куплін
У першай палове XVI ст. належаў кобрынскаму шляхцічу Галянішчаву, у 1629 — Івану Жардзецкаму, у 1632 — Ярашу Верашчаку і Ганьне Жардзецкай, пазьней Бухавецкім гербу Драгаслаў, Марачэўскім[4].
Прыкладна з другой паловы XVIII ст. — у валоданьні Крашэўскіх. За расейскім часам — у Носкаўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[5].
Ад Яна Крашэўскага маёнтак перайшоў да ягонага сына Люцыяна, пасьля да Каятана, ад якога дастаўся ягонаму сыну Багуславу. Прыкладна ў пэршай трэці XIX стагодзьдзя была закладзеная сядзіба, у 1834 року збудаваная Прачысьценская царква.
У 1857 Стары Куплін ужо ва ўласнасьці Марачэўскіх, якія валодалі ім усутыч да 1939 року. Абставіны зьмены ўласьніка невядомыя[6].
Новы Куплін
За расейскім часам — у Мікітыцкай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[7].
З 1861 року ва ўласнасьці Яна Корсака (424 дзесяціны), Дэніцаў (маёнтак Борэк, 95 дзесяцін)[8][7]. у 1899 року правы на маёнтак атрымала дачка Корсака Юзэфа Задарноўская, у 1939 ён належаў Гелене Юцэвічавай з Задарноўскіх.
Маёнтак закладзены на мяжы XIX—XX стагодзьдзяў. Пасьля вайны тут разьмяшчалася вайсковая частка, сядзіба была перабудаваная.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 139 чалавек
- 1999 год — 119 чалавек
Гаспадарка
Фэрмэрская гаспадарка «Бардо» (УНП 290299126), ЗСПУП «Адулям»[9].
Спэцкамэндатура №7, у якой адбываў пакараньне Павал Севярынец.
Вядзецца пабудова перадаючай станцыі лічбавага тэлебачаньня[10].
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads