Доўгае (Лінаўскі сельсавет)
вёска ў Лінаўскім сельсавеце Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
До́ўгае[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лінаўскага сельсавету. Знаходзіцца за 10 км на ўсход ад Пружанаў, 11 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Remove ads
Мінуўшчына
Вёска належала да вайтоўства Мікітычы Дабучынскай воласьці Кобрынскай эканоміі ВКЛ. Паводле рэвізіі 1563 року мела 10 валокаў грунту[3].
За расейскім часам — у Носкаўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, 263 дзесяціны зямлі[3]. Суседнія маёнткі: Стары Куплін ва ўласнасьці Марачэўскіх, Новы Куплін — ва ўласнасьці Корсакаў[4]. У пачатку XX стагодзьдзя — 276 жыхароў.
Тут мелі сядзібу харунжы Пружанскага павету Ян Крашэўскі з жонкай Соф’яй. У Доўгім нарадзіўся польскі пісьменьнік Каетан Крашэўскі, прайшлі дзіцячыя гады ягонага старэйшага брата Язэпа. У 1864, па сьмерці Яна, над маёнткам вісела пагроза канфіскацыі за дапамогу паўстанцам і перахоўваньне зброі. Люцыян быў сасланы ў Сыбір, а ўнікнуць канфіскацыі ўсё ж удалося дзякуючы таму, што маёнтак быў запісаны на памерлага бацьку[5]. Распараджацца ім у адсутнасьць брата пачаў Каетан, якому дастаўся фальварак з 308 дзесяцінамі зямлі[3]. Па вяртаньні са ссылкі Люцыян Крашэўскі прадаў сваю частку маёмасьці Каятану і зьехаў да жонкі ў Ганятычы. Па сьмерці Каятана маёнткам валодаў сын Багуслаў, а пасьля ўнучка Марыя. Ёй давялося перажыць разбурэньне сядзібы ў часе нямецкага наступу ў 1915 року (паводле іншых зьвестак, сядзіба была разбураная падчас бальшавіцка-польскай вайны)[5]. Марыя Крашэўская ня мела сродкаў на аднаўленьне сядзібы і жыла больш сьціпла, чым уласьнікі суседніх маёнткаў.
За польскім часам — фальварак[6] і вёска сьпярша ў гміне Носкі[7], а з 1926 року ў гміне Пружана[8] Пружанскага павету Палескага ваяводзтва.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Апошняя ўласьніца даўжанскай сядзібы Марыя Крашэўская была высланая ў глыб СССР[5].
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1970 год — 132 жыхары (перапіс); 1999 год — 88 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 72 жыхары, 39 двароў; 2005 год — 61 жыхар, 34 двары[9]; 2010 год — 34 жыхары
Транспарт
Аўтамабільная дарога Н526 Пружаны — Доўгае — Палоннае Забалацьце[10].
Турыстычная інфармацыя
Страчаная спадчына
Сядзіба Крашэўскіх
Выгляд, які мела сядзіба Крашэўскіх — Марачэўскіх, захаваўся дзякуючы малюнкам Люцыяна Крашэўскага. Гэта быў аднапавярховы цагляны будынак у форме чатырохкутніка пад чатырохсхільным гонтавым дахам. З боку параднага ўваходу вылучаўся невялікі цагляны ганак з двума бакавымі невялічкімі вокнамі. Памеры будынку невядомыя, аднак ва ўспамінах Юзэфа Ігнацыя і Каятана неаднаразова падкрэсьлена, што дом быў невялікі. Зьлева ад хаты знаходзіўся арыгінальны флігель (у 1833 у ім пэўны час жыў Юзэф Ігнацы па вяртаньні зь Вільні). Ян з жонкай Соф’яй уласнаручна пасадзілі вакол сядзібы парк і сад. Непадалёк былі выкапаныя сажалкі, у якіх разводзілі рыбу. Багуслаў Крашэўскі, сын Каетана, пабудаваў у 1890—1900-я непадалёк ад старое сядзібы новы нэагатычны палац. Ён быў зьнішчаны падчас Першай сусьветнай вайны[11].
Астатнія пабудовы і парк былі разбураныя за Саветамі. Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны з ініцыятывы кіраўніцтва мясцовага калгасу сьцены маёнтку былі разабраныя на цэглу і прададзеныя[5], а друз з разбуранай сядзібы адвозілі на падсыпку калгаснае фэрмы[12]. У цяперашні час фэрма зачыненая і прыходзіць у заняпад.
Капліца
Здаўна была вядомая даўжанская капліца са сваім цудатворным абразом Божай Маці, якая знаходзілася на дарозе з Доўгага ў Багуслаўцы. Ян Крашэўскі, застаўшы гэтую капліцу вельмі старой і разбуранай, поўнасьцю яе аднавіў, павесіў новы звон, названы «Люцыянам». У сваіх успамінах Каетан Крашэўскі пісаў, што ў ягоныя часы на храмавае сьвята, якое адзначалася на дзень сьвятой Ганны, зьбіралася некалькі тысячаў вернікаў. Баючыся за лёс каталіцкіх сьвятыняў у Расейскай імпэрыі, ягоны бацька Ян Крашэўскі нават дасылаў запыт да Папы рымскага, ці можна вынесьці з капліцы абраз, каб яго захаваць. На гэта Піюс IX адказаў, што ў скрайнім выпадку можна, аднак калі абраз сапраўды цудатворны, дык зможа сам сябе абараніць. У выніку, як пісаў Каетан, былі зачыненыя шматлікія каталіцкія капліцы, касьцёлы прыгнечаныя, аднак Даўжанская капліца здабыла вызваленьне ад царкоўных прадпісаньняў[13]. Неаднаразова абраз ацаляў сям’ю Крашэўскіх.
Капліца, у якой былі пахаваныя двое блізкіх родзічаў Крашэўскіх, была разбураная падчас войнаў XX стагодзьдзя. Яе парэшткі і падмурак захаваліся нават пры пабудове новай дарогі з Доўгага на Росахі ў 2008 року. Аднак у кастрычніку 2011 року ўсе сьляды былі раскіданыя бульдозэрам па полі[14] працаўнікамі ААТ «Айчына» дзеля пашырэньня сельгасугодзьдзяў. Лёс цудатворнага абразу невядомы. Да 200-х угодкаў з дня нараджэньня Язэпа Крашэўскага ў 2012 року ў Доўгім плянавалася ўсталяваньне мэмарыяльнага знаку[15], былі спадзевы на аднаўленьне сядзібы[12]. Камень быў усталяваны ў 2014 року ля дарогі на Круглае.
Remove ads
Асобы
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads