Клетнае (пасёлак, Барысаўскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кле́тнае[1] — пасёлак у Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 19 км на паўднёвы захад ад Маісееўшчыны. Клетнае ўваходзіць у склад Маісееўшчынскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вядома з 18 стагодзьдзя. У 1800 годзе вёска Клетна, 6 двароў, 31 жыхар, шляхецкая ўласнасьць. У 1897 годзе 18 двароў, 124 жыхары, у Красналуцкай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. У 1917 годзе 18 двароў, 149 жыхароў. Ад лютага да сьнежню 1918 году на тэрыторыі, акупаванай войскамі казэраўскай Нямеччыны, ад жніўня 1919 да траўня 1920 году — польскімі войскамі. Ад 1 студзеня 1919 году ў БССР, ад лютага — у Літ.-Бел. ССР, з 31 ліпеня 1920 году ў БССР. Ад 20 жніўня 1924 году ў Жартайскім сельсавеце Халопеніцкага раёну Барысаўскай, ад 9 чэрвеня 1927 г. да 26 ліпеня 1930 г. Менскай акруг, ад 8 ліпеня 1931 г. у Барысаўскім, ад 12 лютага 1935 г. зноў у Халопеніцкім раёнах, ад 20 лютага 1938 г. Менскай вобласьці, ад 26 жніўня 1959 году ў Маісееўшчынскім сельсавеце, ад 20 студзеня 1960 году ў Барысаўскім раёне. Паводле перапісу 1926 г. 17 двароў, 125 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Запаветы Леніна», які ў 1932 г. аб’ядноўваў 24 гаспадаркі. У 1940 г. 32 двары, 162 жыхары. У Другую сусьветную вайну ад пачатку ліпеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 г. акупавана нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. Ад канца 1942 г. — у межах Барысаўска-Бягомльскай партызанскай зоны. У чэрвені 1943 г. гітлераўскія карнікі цалкам спалілі вёску, загубілі 26 жыхароў. Пасьля вайны адбудавана. У 1960 г. 182 жыхары. У 1988 г. 84 гаспадаркі, 221 жыхар. Разьмешчаны фэльчарска-акушэрскі пункт, крама. Галоўная вуліца арыентаваная з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Пэрпэндыкулярна да яе праходзіць у цэнтры плаўна выгнутая вуліца. На перакрыжаваньні — грамадзкі цэнтар. Забудавана пераважна двухбакова, жылымі драўлянымі мураванымі дамамі сядзібнага тыпу. На захадзе — гаспадарчы сэктар[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 80 чалавек
  • 2008 год — 48 двароў[2]
  • 1999 год — 146 чалавек

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads