Кольбэйн Сыгтарсан
ісьляндзкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ко́льбэйн Сы́гтарсан (па-ісьляндзку: Kolbeinn Sigþórsson; нар. 14 сакавіка 1990 году, Рэйк’явік, Ісьляндыя) — колішні ісьляндзкі футбаліст, нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Ісьляндыі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Кольбэйн распачаў футбольную кар’еру ў «Вікінгуры», пазьней у 2003 годзе ва ўзросьце 13 гадоў перайшоў у табар клюбу «ГК», дзе дэбютаваў у 2006 годзе[3]. Ён згуляў пяць матчаў за каманду й забіў адзін гол. Неўзабаве ён прыцягнуў увагу эўрапейскіх грандаў, як то «Рэалу» й «Арсэналу», двойчы ўступаў у перамовы з апошнім, але ўсё ж такі палічыў за лепшае нідэрляндзкі «АЗ»[3][4].
5 жніўня 2010 году Кольбэйн дэбютаваў у Лізе Эўропы ў матчы супраць «Гётэборга»[5]. Першы гол забіў 29 жніўня 2010 году ў рамках першынства Нідэрляндаў у браму ратэрдамскага «Эксэльсіёру», а 29 студзеня 2011 году й зусім забіў пяць мячоў, аформіўшы хет-трык у першым тайме матчу супраць «ВВВ-Вэнлё» і забіўшы яшчэ два ў другім[6]. За гульцом сачылі дортмундзкая «Барусія», «Ньюкасл Юнайтэд» і амстэрдамскі «Аякс», і Сыгтарсан абраў апошні клюб[7]. 4 ліпеня 2011 году клюбы дамовіліся аб кошце гульца ў 4,5 мільёну эўра.
Міжнародная
Пасьля гульняў за юнацкія й моладзевую зборныя краіны Кольбэйн дэбютаваў за нацыянальную зборную Ісьляндыі ў таварыскім матчы супраць зборнай Фарэрскіх астравоў 21 сакавіка 2010 году, забіўшы другі гол у матчы, які скончыўся на карысьць ісьляндцаў зь лікам 2:0. Першы гол у афіцыйным спаборніцтве Кольбэйн забіў 6 верасьня 2011 на 5-й хвіліне адборачнага матчу чэмпіянату Эўропы-2012 у браму зборнай Кіпру. 6 лютага 2013 Кольбэйн у таварыскім матчы са зборнай Расеі гуляў з капітанскай павязкай. Пасьля гэтага быў віцэ-капітанам.
Remove ads
Дасягненьні
«Аякс»:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2012, 2013, 2014
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2013
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads