Конікі
вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ко́нікі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
- 1868 год — зьяўлялася вёскай у складзе Княгінінскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Налічвала 5 двароў і 50 жыхароў.
- 1904 год — насельніцтва вёскі складала 110 жыхароў.
- 1908 год — у вёсцы — 19 двароў і 107 жыхароў.
- 1921 год — вёска ў складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 21 двор і 89 жыхароў.
- 1931 год — вёска ў складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 25 двор і 130 жыхароў.
- З 12 кастрычніка 1940 году вёска знаходзіцца ў складзе Княгініскага сельсавету Крывіцкага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- У 1940 годзе вёска налічвала 24 двары і 96 жыхароў.
- У верасьні 1943 году падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі цалкам спалілі вёску (24 двары), забілі 2 жыхароў. Пасьля вайны вёска была адбудаваная.
- 1950 год — створаны калгас «1 Мая».
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 85 жыхароў.
- З 25 сьнежня 1962 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёну.
- З 1971 году вёска знаходзіцца ў складзе птушкафабрыкі «Зара камунізму» з цэнтрам у вёсцы Выгалавічы.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 11 чалавек
- 1999 год — 24 чалавекі
- 1 студзеня 1997 году — 15 двароў, 30 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads