Косін (Менская вобласьць)

вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Косін (Менская вобласьць)
Remove ads

Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Косін, Косіна.

Хуткія факты

Ко́сін[1][2][3] (сучасная назва — Ко́сіна[4]) — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці. Косін уваходзіць у склад Лагойскага сельсавету. Знаходзіцца за 35 км на паўночны ўсход ад цэнтру Менску, за 11 км на паўднёвы ўсход ад Лагойску і за 11 км на захад ад павароту на Жодзіна з аўтамагістралі М3 МенскВіцебск на яе перакрыжаваньні з дарогай Н9548 ЖодзінДзяніскі. Сядзіба былога саўгасу «Косінскі» (цяпер ААТ «Косіна»).

Remove ads

Гісторыя

Першае вядомае згадваньне вёскі мы знаходзім на мапе Менскага павету 1567 году.[5] Разам з тым В. Насовіч мяркуе, што вёска ўзьнікла пазьней — у XVII стагодзьдзі.[6]

У канцы XVIII стагодзьдзя вёска Косін з 28 дварамі і ўніяцкай царквой Пакрова Багародзіцы было цэнтрам маёнтку Ёсіфа Тышкевіча, асноўны абшар якога цягнуўся ў Смалявіцкі раён. У матэрыялах перапісу 1834 году прыводзіцца поўны сьпіс маёнткаў Барысаўскага павету з пазначэньнем уласьнікаў і колькасьці «рэвіскіх душаў» (мужчынаў). Цікава, што паводле колькасьці мужчынскага насельніцтва Косін (613) у той час перавышаў такія маёнткі як Лагойск (442) і Плешчаніцы (456).[7]

У сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя вёска ўваходзіла ў склад Юр’еўскай воласьці. У канцы ХІХ стагодзьдзя ў вёсцы дзейнічалі дзьве кузьні, а ў 1906 годзе пры маёнтку Косіне быў заснаваны броварны завод П. Шмідта.[7]

Пасьля ўсталяваньня савецкае ўлады ў Беларусі менавіта ў маёнтку Косіне ў 1921 годзе на былых уладаньнях памешчыка П. Шмідта зьявіўся першы на Лагойшчыне саўгас, які адыграў значную ролю ў разгортваньні калектывізацыі. Ужо да 1929 году саўгас стаў буйной дзяржаўнай гаспадаркай. У саўгас за дапамогай зьвярталіся сяляне суседніх вёсак. Яны пазычалі насеньне, коней, розны сельскагаспадарчы інвэнтар. Раён абслугоўвалі тры машынна-трактарныя станцыі: Лагойская, Янушкавіцкая і Косінская.[8]

З 20 жніўня 1924 году да 1954 году вёска ўваходзіла ў склад і зьяўлялася цэнтрам Падонкаўскага сельсавету Лагойскага раёну Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году), з 15 студзеня 1938 году — Менскай вобласьці[9]. 30 кастрычніка 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Знаменскага ў склад Лагойскага сельсавету[10].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 601 чалавек
  • 2010 год — 575 чалавек

Косін і Янка Купала

У Косіне ў 18871889 гадох жыла сям’я Луцэвічаў. Бацька Янкі Купалы Дамінік Луцэвіч працаваў у маёнтку памешчыка Багдановіча. У 1888 годзе шасьцігадовага Яся тут вучыў пачатковай грамаце сын служачага ў маёнтку, вучань гімназіі Патаповіч. Першая навука Яся была па-польску. Пра Косін Янка Купала пісаў у сваім лісьце Л. Клейнбарту 23 лістапада 1927 году. На будынку вясковай школы ўсталяваная мэмарыяльная дошка.[11]

Помнікі

У Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь занесеная Сьвята-Вусьпенская Царква (1865 г.).[12] У некаторых крыніцах год пабудовы царквы пазначаны як 1744.[13] У 1930-я гады царква была зачыненая. Да 1990-х гадоў выкарыстоўвалася як склад. Разьмешчана ў цэнтры вёскі. Помнік народнага драўлянага дойлідзтва. Храм крыжова-купальнай, сымэтрычна-восевай кампазыцыі. Да выцягнутага па падоўжанай восі 8-граннага аб’ёму, накрытага шатровым дахам, з 4-х бакоў далучаны бабінец, 2 бакавыя прыдзелы і 5-гранная апсыда. Над гонтавым дахам раней узвышаўся 8-гранны барабан з шатровым верхам, а над прытворам мелася 3-ярусная званіца (не захавалася). Унутры царквы сьцены пакрытыя шэра-блакітнай тынкоўкай з размалёўкай пад драўляныя панэлі. Пры ўваходзе ў храм вылучаны невялікія памяшканьні тамбура і бакавых клецяў.[14]

У вёсцы знаходзіцца брацкая магіла, дзе пахаваныя 32 воіны, якія загінулі ў 1944 годзе пры вызваленьні раёну ад нямецкіх захопнікаў. Помнік знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі. Сярод пахаваных — Герой Савецкага Саюзу Фёдар Гаўрылавіч Крылоў.[14][15]

У вёсцы таксама ўсталяваны помнік вайскоўцам, партызанам і мірным жыхарам зь вёсак саўгасу «Косінскі», якія загінулі ў гады вайны[16].

Remove ads

Гаспадарка

ААТ «Косіна» спэцыялізуецца на вытворчасьці зерня з разьвітой жывёлагадоўляй. Агульная плошча сельскагаспадарчых земляў — 2674 га, у т. л. 1893 га пашні і 763 га лугавых земляў. У прадпрыемства ўваходзяць 4 малочна-таварныя фэрмы («Косіна», «Мачужычы», «Пархава», «Сьвідна»), фэрма па гадоўлі маладняку «Чарняхоўскі».[17]

Заўвагі

  1. Паводле афіцыйнай назвы — Kosina.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads