Котра (Берасьцейская вобласьць)

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ко́тра[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мокраўскага сельсавету. Знаходзіцца за 18 км на поўнач ад Пружанаў, 30 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце.

Remove ads

Мінуўшчына

За расейскім часам — сядзіба воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні. 12 дымоў, 183 мяшканцы. Праваслаўная парафія шарашоўскага дабрачыньня, школа[3]. Паводле перапісу 1897 року 206 жыхароў, 31 двор, народная вучэльня, валасное праўленьне, хлебазапасная крама, 2 царквы.

За польскім часам — цэнтар гміны ў Пружанскім павеце Палескага ваяводзтва[4]. У 1921 року 127 жыхароў, 21 двор.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Шарашоўскім раёне Берасьцейскай вобласьці, да 1954 — цэнтар сельсавету. У 2003 року 63 жыхары, 39 двароў.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 91 жыхар
  • 2005 год — 57 жыхароў, 38 двароў[5]
  • 2010 год — 43 жыхары

Транспарт

Аўтамабільныя дарогі Р47 СьвіслачПоразаўПружаны і Н524 Пружаны — Клепачы — Котра[6].

Турыстычная інфармацыя

Страчаная спадчына

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads