Крывошын
вёска ў Ляхавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крыво́шын[1] — вёска ў Беларусі, паміж рэкамі Ліпніцай і Мар’янаўкай. Цэнтар сельсавету Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 693 чалавекі. Знаходзіцца за 24 км на паўднёвы захад ад Ляхавічаў, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Райтанаў; аўтамабільная дарога зьвязвае вёску з Ганцавічамі і шашой Берасьце — Менск.
Крывошын — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захаваўся былы езуіцкі касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі барока, помнік архітэктуры XVII ст., часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі ў выніку маскоўскай перабудовы.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Крывошын упамінаецца ў XVII ст. як уладаньне Радзівілаў. У 1670 годзе нясьвіскія езуіты збудавалі тут касьцёл.
У 1772 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі перадаў Крывошын падскарбію А. Тызэнгаўзу, пазьней мястэчка перайшло ў валоданьне Патоцкіх.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Крывошын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Наваградзкага павету[2]. У 1800—1809 гадох у маёнтку Рэпіхаве каля Крывошына (цяпер парк у межах вёскі) жыў паэт Ян Чачот. На 1859 год у мястэчку было 20 двароў[3].
9 чэрвеня 1863 году ў Рэпіхаўскім лесе ў часе нацыянальна-вызвольнага паўстаньня адбыўся бой паміж паўстанцамі пад камандаю Б. Міладоўскага і расейскімі карнымі войскамі. Па здушэньні паўстаньня расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату). На 1886 год у мястэчку было 18 двароў, дзеяла царква.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915—1916 гадох каля Крывошына праходзіла лінія фронту, потым мястэчка занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крывошын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Крывошынскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[4]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР[5]. У 1919—1920 гадох Крывошын займалі бальшавікі, польскае войска. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году ён апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Баранавіцкага павету.
У 1939 годзе Крывошын увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету Ляхавіцкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1972 год тут было 280 двары, на 1997 год — 330, на 1998 год — 338. У 2000-я гады Крывошын атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
- Агульны выгляд
- Рынак
- Рынак
- Былы касьцёл, бакавы фасад
- Былы касьцёл, інтэр’ер
- Вуліца
- Вуліца
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Крывошыне працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, 2 лякарні, амбуляторыя, дом культуры, 2 бібліятэкі, пошта.
Турыстычная інфармацыя

Славутасьці
- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (1670; цяпер царква Покрыва Багародзіцы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату)
- Могілкі часоў Першай сусьветнай вайны
У Крывошыне ёсьць мэмарыяльная пліта Яну Чачоту і курган Памяці ў гонар паўстанцаў 1863—1864 гадоў.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads