Герб крымскіх татар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герб крымскіх татар (па-крымскататарску: Qırımtatar tamğası), тарак-тамга (па-крымскататарску: taraq tamga) — радавой знак дынастыі Гірэеў, што кіравалі ў Крыму. Першым пачаў выкарыстоўваць гэты сымбаль заснавальнік Крымскага ханства Хаджы I Гірэй. З тых часоў знак зьяўляецца сымбалям ханскай улады[1][2].
Remove ads
Гісторыя
Выкарыстаньне тамгі на сьцягах Крымскага ханства пакуль не вывучана.
У сьнежні 1917 году ў Крыме быў скліканы зьезд крымскататарскага народу. Была абвешчаная незалежнасьць Крыму і абраная ўрад-дырэкторыя. Новаму дзяржаўнаму ўтварэньню ўдалося праіснаваць да лютага 1918 году. У гэты час як нацыянальны сымбаль быў зацьверджаны тарак-тамгу.
З другой паловы 1980-х гг. пачаўся масавы працэс вяртаньня крымскіх татараў з высылкі, які праходзіў вельмі хваравіта. На многіх мітынгах, дэманстрацыях, пікетах, якія ладзіліся крымскімі татарамі, часта ўжываліся блакітныя палотнішчы з залатой тарак-тамгой[3].
Remove ads
Паходжаньне
Існуе некалькі вэрсій тлумачэньня сэмантыкі гэтага тарак-тамгіи. Турэцкі гісторык праф. Анкарскага ўнівэрсытэту Х. Кырымлы мяркуе, што трызубец — тарак-тамга сымбалізуе Шалі — знак справядлівасьці. Іншы дасьледчык з Турцыі д-р Ш. Бэктурэ бачыць у ім адзінства трох плямёнаў, якія ўдзельнічалі ў этнагенэзе крымскіх татараў. Апошняя вэрсія мала пераканаўчая, паколькі трызуб даволі часта здараецца ў родавых знаках многіх цюрскіх родаў і плямёнаў. Крымскі краязнаўца Р. Курціеў лічыць, што тарак-тамга нішто іншае, як стылізаваная выява арла[4]..
Блакітны колер-традыцыйны колер цюрскіх народаў, які сымбалізуе чыстае неба і свабоду.
Remove ads
Галерея
У знакавай сыстэме стэпавых народаў Эўразіі
- Тамга кушанскага цара Віма Такту
- Тамга хана Залатой арды Мэнгу-Цімару (1266 — 1282)
- Сымбаль Малой Тартарыі (Крыму) у XVI ст.
- Тамга казаскіх падродаў Джалаір і Таракці ды роду Таленгут
- Тамга казаскага падроду Сіргэлі
- Тамга казаскага падроду Табін
- Тамга казаскіх падродаў Табін і Тарэ
- Тамга казаскага падроду Тама
- Тамга казаскага падроду Тарэ
У гэральдыцы
Шэраг шляхецкіх гербоў магчыма паходзіць ад тарак-тамгі.
Стылізацыя
Распаўсюджана выява тамгі крымскіх татараў, складзенай з чыгуначных рэек: Успамін пра дэпартацыю з Крыму у 1944 годзе.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads