Курултай крымскататарскага народу

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Курулта́й крымскатата́рскага наро́ду (па-крымскататарску: Qırımtatar Milliy Qurultayı, Къырымтатар Миллий Къурултайы — даслоўна, «Крымскататарскі нацыянальны зьезд») — нацыянальны сход, найвышэйшы паўнаважны орган крымскататарскага народу[1]).

Хуткія факты
Remove ads

Статус

Згодна зь дзейным «рэглямэнтам курултая крымскататарскага народу», дэлегаты курултая абіраюцца крымскімі татарамі і чальцамі іх сем’яў, незалежна ад нацыянальнасьці, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Ўкраіны, і крымскімі татарамі і чальцамі іх сем’яў — грамадзянамі Ўкраіны, незалежна ад месца пражываньня. Тэрмін паўнамоцтваў складу курултая — 5 гадоў. У склад курултая ўваходзіць 250 дэлегатаў, якія выбіраюцца ў два этапы па зьмяшанай мажарытарна-прапарцыйнай сыстэме з кандыдатаў, якія вылучаюцца па сьпісах грамадзкіх арганізацыяў і іх блёкаў [1].

Афіцыйнай мовай курултая зьяўляецца крымскататарская мова[1].

Згодна з «рэглямэнтам курултая крымскататарскага народу», Курултай упаўнаважаны прымаць пастановы па ўсіх істотных пытаньнях грамадзка-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, культурнага і іншых бакоў жыцьця народу. Пастановы курултая абавязковыя для ўсёй сыстэмы нацыянальнага прадстаўніцтва і самакіраваньня крымскататарскага народу, у якую ўваходзяць Мэджліс крымскататарскага народа, рэгіянальныя і мясцовыя мэджліса, камітэты садзейнічаньню вяртаньня крымскіх татараў [1].

Сэсіі курултая склікаюцца не радзей аднаго разу на 2,5 году.

Курултай фармуе Мэджліс крымскататарскага народу — вышэйшы паўнамоцны прадстаўніча-выканаўчы ворган крымскататарскага народу ў пэрыяд паміж сэсіямі курултаю[1].

Дзейнасьць курултая і яго ворганаў фінансуецца за кошт добраахвотных ахвяраваньняў і паступленьняў ад юрыдычных і фізычных асобаў[1].

Remove ads

Першы Курултай

Лютаўская рэвалюцыя 1917 году ў Расеі прывяла да актывізацыі нацыянальных рухаў на ўсёй тэрыторыі краіны. 25 сакавіка 1917 году ў Сімфэропалі быў скліканы Ўсекрымскі мусульманскі сход. Сход выбраў Часовы Крымска-Мусульманскі Выканаўчы Камітэт (ЧКМВК), кіраўніком якога быў абраны Нама Чэлэбіджыхан.

1-2 кастрычніка 1917 г. (паводле старога стылю) на сходзе прадстаўнікоў крымскататарскіх арганізацыяў, скліканым ЧКМВК, была прынятая пастанова аб тым, што ў паўсталай палітычнай сытуацыі, пытаньне пра далейшы лёс Крыма павінен вырашаць Курултай крымскіх татар. Адбыліся выбары дэлегатаў. Курултай адкрыўся 26 лістапада (паводле новага стылю) у ханскім палацы (Бахчысарай). Сход узяў на сябе ўсе паўнамоцтвы Мусульманскага выканкаму, абвясьціў стварэньне Крымскай Народнай Рэспублікі, прыняў яе Канстытуцыю і дзяржаўную сымболіку, пасьля чаго абвясьціў сябе парлямэнтам Крымскай Народнай Рэспублікі. Нама Чэлэбіджыхан узначаліў урад.

Remove ads

Сучасны Курултай

Другі курултай быў скліканы ўжо ў 1991 годзе [2], праз два гады пасьля пачатку масавага вяртаньня крымскіх татараў зь месцаў, у якіх яны пражывалі пасьля дэпартацыі 1944 году.

З 31 ліпеня па 2 жніўня 2015 году ў Анкары (Турэччына) прайшло другое пасяджэньне Сусьветнага кангрэсу крымскіх татараў [3]. У ім прыняло ўдзел каля 400 дэлегатаў, якія прадстаўлялі 180 арганізацыяў з 14 краінаў.

З прывітальным словам выступілі: старшыня Мэджлісу крымскататарскага народу Рэфат Чубаров, міністар замежных справаў Украіны Павал Клімкін, віцэ-прэм’ер-міністар Турэччыны Нума Куртулмуш, намесьнік кіраўніка турэцкага парлямэнту Наджы Бастанджы, былы лідэр Мэджлісу Мустафа Джамілеў.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads