Крыстампальле

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крыстампальле
Remove ads

Крыста́мпальле[1] (таксама — Крыстампо́льле[1], Крыстампо́льская Слабо́дка[2]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавету. Месьціцца за 43 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 45 км ад Менску.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У 1858 годзе вёска Крысьцінполь у Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскае губэрні, 80 рывіскіх душ. У 1870 годзе вёска й маёнтак памешчыка Вайсэнгофа ў Дудзінскай воласьці Ігуменскага павету[2].

Зь лютага па сьнежань 1918 году акупаваная войскамі Нямецкае Імпэрыі, з жніўня 1919 па ліпень 1920 году — войскамі Польшчы. У 1919 годзе ў БССР. У 1930-х гадах створаныя калгасы «Добрая воля» й імя С. М. Будзённага, былі 2 кузьні[2].

У Другую сусьветную вайну, з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 году акупаваная войскамі нацысцкае Нямеччыны, якія ў сакавіку 1944 году спалілі вёску[2].

29 чэрвеня 2006 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Сяргеевіцкага сельсавету ў склад Праўдзінскага пасялковага сельсавету[3].

У 2013 годзе на тэрыторыі сельскагаспадарчае філіі «Сяргеевічы» ААТ «Пухавіцкірайаграсэрвіс»[2].

Да 28 траўня 2013 году ў Праўдзінскім пасялковым савеце. Пасьля скасаваньня Праўдзінскага пасялковага савету ўключаная ў Навапольскі сельсавет[4].

Remove ads

Насельніцтва

  • канец XIX ст.:
    • вёска — 60 двароў, 332 жыхары
    • маёнтак — 11 жыхароў
  • 1917 год:
    • вёска — 78 двароў, 400 жыхароў
    • фальварак — 14 жыхароў
  • 1940 год — 80 двароў, 437 жыхароў
  • 1960 год — 282 жыхары
  • 1999 год — 90 жыхароў
  • 2010 год — 51 жыхар

Крыніцы

Заўвагі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads