Крыштап Радзівіл

(1585—1640) ваявода віленскі, гетман вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Крыштап Радзівіл
Remove ads

Крыштап Радзівіл (22 сакавіка 1585 — 19 лістапада 1640) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Гетман польны літоўскі (1615—1635), кашталян і ваявода віленскі (з 1633), гетман вялікі літоўскі (з 1635).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Валодаў маёнткамі пераважна на тэрыторыі сучаснай Летувы (Біржы, Сьвядасьць, Яшуны і інш.), у Гарадзенскім павецеЗаблудавам. Трымаў Чачэрскае староства і Магілёўскую эканомію[1]. Князь Сьвятой Рымскай Імпэрыі на Біржах і Дубінках.

Remove ads

Біяграфія

Thumb
Крыштап Радзівіл. Невядомы мастак, каля 1733—1737

Зь біржанска-дубінкаўскай лініі роду Радзівілаў, сын Крыштапа Мікалая «Перуна», гетмана вялікага літоўскага, і Кацярыны з Астроскія. Меў зводнага брата Януша.

Навучаўся ўва ўнівэрсытэтах Ляйпцыга і Гайдэльбэрга, вандраваў Швайцарыяй, Францыяй, Ангельшчынай, Нідэрляндамі. Быў прыхільнікам кальвінізму.

Браў удзел у ваенных дзеяньнях супраць Швэцыі сьпярша пад камандай Яна Караля Хадкевіча, пазьней атрымаў урад гетмана польнага літоўскага і ў 1617—1618 адваяваў некалькі страчаных раней фартэцыяў. Каб узмацніць коннае войска агнявой сілай упершыню ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ўвёў драгунскія аддзелы[1]. У 1622 адбіў Мітаву ў колькасна большага войска супраціўніка, якім камандаваў кароль Швэцыі Густаў Адольф.

Канфліктаваў з Жыгімонтам Вазам (кароль не давяраў К. Радзівілу як кальвіністу). На элекцыю па ягонай сьмерці (1632) прывёў з сабою некалькі тысячаў узброенных жаўнераў і дамовіўся пра дапамогу з боку брандэнбурскага курфюрста для забесьпячэньня абароны сваіх аднаверцаў. У 1636 годзе кінуў каралю: «калі ж кароль ня вызначыць, тое я яму пакажу, ці законна ігнараваць голас віленскага ваяводы. Так-та нас, Літву, у самой Літве палякі прыгнятаюць!»[2]

Вызначыўся ў вайне Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1632—1634). Браў удзел у мірных перамовах, якія скончыліся падпісаньнем Палянаўскага міру (1634). За ваенныя заслугі атрымаў урады ваяводы віленскага і вялікага гетмана літоўскага.

Надаваў вялікую дапамогу кальвінісцкім супольнасьцям, за ўласны кошт утрымліваў студэнтаў зь Вялікага Княства Літоўскага ўва ўнівэрсытэтах Нямеччыны.

У шлюбе з Ганнай Кішчанкай меў сыноў Мікалая, Юрыя, Стэфана, Януша, а таксама 2 дачок[1].

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads