Ксавэры Любамірскі

польскі шляхціч, расейскі генэрал From Wikipedia, the free encyclopedia

Ксавэры Любамірскі
Remove ads

Францішак Ксаверы Любамірскі (па-польску: Franciszek Ksawery Lubomirski) — (нар.1747, Сьмела1819, Дуброўна) — князь польскага княжацкага роду Любамірскіх гербу «Шранява» пачынальнік галіны роду Любамірскіх-Дубровенскіх[2], староста ў Сытыхіве (цяпер у Жоўкаўскім раёне Львоўскай вобласьці), абшарнік, генэрал-паручнік расейскай арміі.

Хуткія факты староста ў Сытыхіве, 1772 — 1777 ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Францішак Ксавэры быў сынам Станіслава Любамірскага, ваяводы кіеўскага, і Людвігы Гонараты з Пацеяў гербу Вага. У 1772 годзе атрымаў у спадчыну староства Сытыхіўскае й Сьмелаўшчыну, набыў у брата Міхала й дакупіў навакольныя вёскі, ад жонкі Тэафілы Жавускай у пасаг атрымаў прылеглы маёнтак. Стаў абшарнікам з рэзыдэнцыяй у Сьмеле — 9 местаў, 179 сёл і каля 100000 "душ мясцовых". Сьмела атрымала магдэбурскае права ў 1773 годзе. Да 1780 году на Сьмелаўшчыне паўсталі 48 новых слабод. У 1777 годзе Францішак Ксавэры збудаваў касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя. Заснаваў кляштар Капуцынаў (адгалінаваньне манаскага ордэну Францышканаў) у 1783 годзе. Спрыяў праваслаўным, ахвяраваў на будаўніцтва праваслаўных цэркваў і манастыроў. Замяняў уніяцкія цэрквы на праваслаўныя, пры яго ўдзеле колькасьць праваслаўных цэркваў на правабярэжжы ўзрасла з 94-х да 271, прычым на Сьмелаўшчыне 82 цэрквы[3][4].

Служба ў Расейскім войску

З 1777 году перайшоў на службу ў Расейскім войску. У 1781 годзе стаў брыгаддзірам, а ў 1783 генэрал-маёрам камандаваў тамбоўскім палком. Быў узнагароджаны ордэнамі Сьв. Станіслава (1782) і Сьв. Анны (22.12.1784)[5][6].

Дуброўна

У 1787 годзе абмяняўся з Рыгорам Пацёмкіным Сьмелаўшчуну на мястэчка Дуброўна ў Аршанскім павеце. Пасьля раптоўнай сьмерці Рыгора Пацёмкіна ў 1791 годзе яго нашчадкі Браніцкія аспрэчвалі сапраўднасьць абмена маёнткамі. Павал I, які адмоўна ставіўся да Рыгора Пацёмкіна, вырашыў спрэчку на карысьць Ксавэрыя Любамірскага[7][8].

Князь Ксавэры Любамірскі спрыяў габрэям у падуладных яму мястэчках[9][10]. Ён, моцна ўгневаны на Піяраў, якія таемна павянчалі яго дачку, скарыстаў усе намаганьні к пераводу іх у Віцебск у 1794 годзе[11].

У канцы XVIII стагодзьдзя зблізіўся з расейскімі арыстакратамі й абраў трэцьцю жонку Марыю Нарышкіну[12]. Пасьля пажару да 1809 году адбудаваў тут новы кляштар.

Маршал Луі Нікаля Даву прынц Экмюльскі (па-француску: Louis-Nicolas Davout, Le maréchal prince d'Eckmülh) на шляху з Воршы ў Смаленск спыняўся ў жніўні 1812 году[13], а імпэратар Напалеон I Банапарт на зваротным шляху ў лістападзе[14][15].

Remove ads

Сям'я

Зь першай жонкай Антанінай Адэлаідай Патоцкай мелі дзяцей:

  • дачка Эльжбета Ізабэла (? – 12.1846), каля 1790 году шлюб зь Ігнацыям Эўгеніюшам, граф Цэнтнер, герб Пжэрова;
  • дачка Клемэнтына (? – ?), Ксавэры Любамірскі ў сярэдзіне 90-х XIX стагодзьдзя перадаў маёнтак Любавічы ў пасаг, шлюб з Пятром Крогэрам, гербу Косьцеша (1790 – ? );
  • дачка Зо́ф’я.

З другой жонкай Тэафілай Жавускай гербу Крыўда (1762 – 20.04.1831, Лаўрыў) мелі дзяцей:

  • сын Канстанцін Станіслаў Ксаверы (18.11.1786 – 25.04.1870, Варшава), 18.02.1812 годзе шлюб з Катарынай Мікалаеўнай Талстой (15.08.1879 – 11.02.1870, Варшава);
  • сын Эўгеніюш (13.09.1789 – 1834, ), у 1817 годзе першы шлюб з Марыяй Чацкай гербу Сьвінка (1800 – 12.09.1826, Варшава); у 1830 годзе другі шлюб з княжной Клемэтынай Сьвятаполк-Чацьвярцінскай гербу Пагоня-Руская (1801 – 1834);
  • дачка Амэлія Анна Любамірская (?1790 – 22.02.1878), першы шлюб у 1810 годзе зь Яанам Стемпкоўскім гербу Сухакомнатны; другі шлюб у 1820 годзе зь Яанам Чорбам гербу Пагоня;
  • дачка Караліна Любамірская (?1790 – 1821), шлюб з графам Фэлікса Бэрліч-Струтынскага (1789 — 1850), у 1808 годзе Ксавэры Любамірскі ў пачатку XIX стагодзьдзя перадаў маёнтак Цеалін ў пасаг.

З трэцяй жонкай Марыяй Львоўнай Нарышкінай (1766 – 1806) мелі дзяцей:

Remove ads

Архівы

  • Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі — НГАБ: фонд 3258, 108 адзінак захоўваньня. Князі Любамірскія, уладальнікі Дубровенскага маёнтка ў Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 1578 — 1908 гг. Указы Аляксандра І, Сэната, лісты да князя Любамірскага, асабістае ліставаньне. Справа аб прыцягненьні к суду за ўдзел у паўстаньні 1863—1864 гадоў у горадзе Горкі. Інвэнтары Дубровенскага графства, прыхода-расходныя кнігі маёнткаў, каштарысы, рахункі, пляны, чарцяжы. Устаўныя граматы. Зьвесткі пра бровар і вінакурню ў маёнтку Берасьценава Аршанскага павету. Сьпісы рэвізскіх душ сялян.
  • РГАДА, ф. 11, оп. 1m, № 916. Лісты князя Ксавэрыя Любамірскага да князя Пацёмкіна Таўрычаскага. 1783—1788 гг.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads