Цеалін (Віцебская вобласьць)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Цеалі́н[3]вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Пірагоўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Цеалін ў складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага вядома з XVIII стагодзьдзя — уласнасьць Сапегаў ў межах Дубровенскага графства, маёнтак Дуброўна.[1]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году Цеалін ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1972 году ўтворана Аршанская правінцыя. З 22.03.1777 па 1 сьнежня 1796 году ў Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10 студзеня 1778 году па 31 сьнежня 1796 году). З 1 сьнежня 1796 да 27 лютага 1802 Беларуская губэрня Аршанскі павет. З 27 лютага 1802 году ў Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. З 1840 году ў Нова-Тухіньскай воласьці Аршанскага павету.[4]

З 1787—1792 году ўласнасьць князя Францішка Ксаверыя Любамірскага (1747—1819). Ён ў пачатку XIX стагодзьдзя перадаў маёнтак Цеалін ў пасаг сваёй дачцэ Караліне,[a] якая выйшла замуж за графа Фелікса Струтынскага.

У 1910 годзе сяляне валодалі 367 дзесяцінамі зямлі.[5]

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 275 чалавек;, 42 дамы.
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 150 мужчын, 157 жанчын, 44 дома[5]; 1995 год — 50 чалавек, 28 дамоў.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 22 чалавекі;

Славутасьці

  • Братэрская магіла на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі. Пахаваны 294 воіны, якія загінулі ў 1944 годзе. У 1958 г. на магіле пастаўлены помнік - скульптура воіна.[6].

Страчаная спадчына

  • Сядзіба «Цеалін». Граф Фелікс Струтынскі зьбіраў і захоўваў творы малярства і іншыя каштоўныя мастацкія вырабы.

Заўвагі

  1. Караліна Любамірская (*1790 — †1821) (па-польску: Karolina ks. Lubomirska z Lubomierza h. Drużyna) дачка князя Францішка Ксаверыя Любамірскага (*1747 — †1819 Дуброўна) (па-польску: Franciszek Ksawery Lubomirski). 1808 год шлюб зь Феліксам Бэрліч-Струтынскім (*1789 — †1850) (па-польску: Feliks Berlicz-Strutyński h. Sas ).

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads