Кунейка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кунейка (Кунек, Кунік), Канейка (Коніка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Хуніка або Куніка, пазьней Кунэка або Конэка (Chunico, Kuniko[1], Kunecke, Konneke[2], Konike[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -кон- (-кун-) (імёны ліцьвінаў Кондрут, Конрад, Якун; германскія імёны Cundrud, Konrad, Acun) паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны'[5] або германскага kunja, kuni '(хтосьці) з годнага, шляхецкага роду'[6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Kunke, Kunko, Konko[7].
У Прусіі бытавала імя Куніка: Kuneco (1364 год)[8], Kunike (1396 год)[8].
Германскае імя Conike гістарычна бытавала ў Рызе[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: nobilibus viris… Rodzywylo Koneykowycz (8 траўня 1496 году)[10]; cum cmetonibus… Misko Kunikowicz (15 сакавіка 1497 году)[11]; Kuniek a Sziemion Hrynczewiczy (1558 год)[12]; Thruchon Kunikowicz (1561—1566 гады)[13]; Maczko Koniko (1563 год)[14]; Jakub Kuneyko (1667 год)[15]; Daniel Kuneyko (1690 год)[16]; Kazimierz Kuneyko (24 чэрвеня 1695 году)[17]; p. Kuneyko (1784 год)[18].
Remove ads
Носьбіты
- Радзівіл Канейкавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1496 годзе
- Крыштаф Кунейка — уніят Мытлянскай парафіі, які ўпамінаецца ў 1829[19]
Кунейкі — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці.
Канэйка (Konejko) і Каніка (Konika) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[20].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads