Кона
старонка-неадназначнасьць у Вікіпэдыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кона, Куна, Кун (Кунь) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Remove ads
Паходжаньне
Кона, Куна або Куні (Cono, Cuno, Cuni) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -кон- (-кун-) паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны'[2] або германскага kunja, kuni '(хтосьці) з годнага, шляхецкага роду'[3]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Кунейка (Кунік, Канейка, Коніка), Куніла (Кунела), Канігайла (Кунгель, Кунігель), Конгер, Кангерд, Кунат, Конер, Конарт (Кунэрт), Кондрут, Конрад (Кунрад, Кунрат), Якун. Адзначаліся германскія імёны Kuniko (Chunico, Kunecke, Konneke), Chunulo (Künel), Congallus (Cungelus, Kunigel), Kunger, Cunigard, Kunat, Koner, Konert (Kunert), Cundrud, Konrad (Cunrad), Acun.
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Kun (Kuno, Kono), Kunica (Kunic, Kunke, Kunko, Konko), Kunil (Kunel, Konel), Kunisz (Kuniesz, Kunosz), Kunegunda, Kunat (Kunad), Kunart, Kunmann, Kunrod (Kunrot), Konrad (Konrat)[4], Kunowin[5].
У Прусіі бытавалі імёны: Kune (1321 год)[6], Kuneco / Kunike[a] (1364 і 1396 гады)[6], Kunette[6], Kunot / Kunad[b] (1267 і 1343 гады)[10][11], Jackune / Jacun[c] (1385 і 1436 гады)[13]. У 1636 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Christophorus Kuhn, Cintinensis Borussus, у 1642 годзе — Jacobus Kuhn, Cintinensis Borussus, у 1644 годзе — Valentinus Cuno, Regiomontanus Borussus, у 1646 годзе — Abrahamus Kuhn, Landsberga Borussus, у 1650 годзе — Matthaeus Kuhn, Heiligenbeilensis Prussus, у 1651 годзе — Abrahamus Cuno, Landsbergensis Prussus[14].
Германскае імя Kunne бытавала ў XV ст. у Рызе[15]. Апроч таго, у Рызе бытавалі германскія імёны Cono, Conike[16].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Бряславли Слупици Куна а Носовци (1440—1492 гады)[17]; Kunowicz (6 красавіка 1459 году)[18]; село Озаричи… Гришко Коновичь (1552 год)[19]; Ogrod Fiedora Kuniewicza (1561 год)[20]; Иванъ, Ониско Коновичи… Иванъ Коновичъ… Логвинъ Коновичъ (1563 год)[21]; Sawka Konowicz… Simon Koniewicz… Kon Sinczenicz (1563 год)[22]; Федко Коновичъ (1566 год)[23]; Куни Федькевичъ Пашиничъ (1567 год)[24]; Kun (1594 год)[25]; Marcin Kon (30 чэрвеня 1652 году)[26]; Antoni Kony Dorożyński… Antoni Koni Dorożyński (6 і 19 лютага 1764 году)[27]; Josephus Kuhn Lithuano-Polonus (1793 год)[28][d].
Remove ads
Носьбіты
- Кона фон Вальдбург (да 1108—1132) — абат кляштару ў Вайнгартэне
- Кона Мэгарскі († 1366) — тытулярны біскуп Мэгары
- Кунавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1459 годзе
- Куні Фядзькевіч Пашыніч — баярын Наваградзкага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году
Куны (Kuno) — літоўскі шляхецкі род[39] з Ваўкавыскага павету[40].
На 1904 год існавала вёска Коневічы ў Ельнянскім павеце Смаленскай губэрні[41].
На 1906 год існаваў маёнтак Конаўшчына ў Лепельскім павеце Віцебскай губэрні[42].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Конавічы, на гістарычнай Наваградчыне — Куневічы.
Remove ads
Заўвагі
- Адзначалася германскае імя Kunat[9]
- Адзначалася германскае імя Acun[12]
- Таксама:
- Конбар (адзначалася германскае імя Conybear[29]): у 1524 годзе ўпаміналася пустаўшчына Канбароўшчына (Конборовщина) каля Дарсунішкаў[30];
- Конбут: Андрей Конбутович (1538 год)[31];
- Гонгалт (адзначалася старажытнае германскае імя Congaudia[32], *Gungaut[33]): людей Кгонкголтовичовъ (1554 год)[34];
- Кунгед, Гонгіт: Michał Gongit (1919—1939 гады)[35], у актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся дварэц Кунгеды ў Віленскім павеце[36];
- Канімер (адзначалася старажытнае германскае імя Khunemar[37]): Kanimier (1670 год)[38]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads