Куньінскі раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Куньінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Пскоўскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Кунья.
Remove ads
Геаграфія
Плошча раёну — 2621 км².
Раён мяжуе з Усьвяцкім і Вялікалуцкім раёнамі Пскоўскай вобласьці, Таропецкім і Заходнядзьвінскім Цьвярской вобласьці, Веліскім Смаленскай вобласьці.
Асноўныя рэкі — Таліца, Вісач, Жызца, Марята, Кунья. На паўднёвым усходзе раён выходзіць да Дзьвіны. У раёне маецца шмат азёраў, найважнейшыя зь якіх: Дзьвіньне-Вялінскае возера, Жыжыцкае, Кадосна, Усмынскае возера, Азеран, Ардосна.
Remove ads
Гісторыя
1 жніўня 1927 мястэчка Кунья зрабілася раённым цэнтрам Вялікалуцкай акругі Ленінградзкай вобласьці, аднак тагачасная тэрыторыя раёну не ўлучала Усмынскі раён Пскоўскай акругі Ленінградзкай вобласьці. Ад 1929 раён у складзе Заходняй вобласьці з цэнтрам у Смаленску, а з 29 студзеня 1935 у складзе Калінінскай вобласьці.
У 1944 увайшоў у склад Вялікалуцкай вобласьці, а пасьля яе ліквідацыі ў 1957 — у склад Пскоўскай вобласьці. Толькі ў 1959, пасьля скасаваньня Усмынскага раёну, Куньінскі раён здабыў цяперашнія межы.
22 сьнежня 1962 увайшоў у склад Вялікалуцкаага сельскагаспадарчага раёну ў зьвязку з усесаюзным узбуйненьнем у сельскагаспадарчыя і прамысловыя раёны, але пасьля скасаваньня ўзбуйненьня 14 студзеня 1965 Куньінскі раён ізноў утвораны ў складзе Пскоўскай вобласьці
Remove ads
Дэмаграфія
Насельніцтва раёну складае 12,4 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 3 тыс. Усяго налічваецца 261 населены пункт.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
У складзе раёну маецца 1 мескае і 8 сельскіх паселішчаў:
Мескае паселішча
- Куньінскае мескае паселішча
Сельскія паселішчы
- Жыжыцкае сельскае паселішча
- Касьянаўскае сельскае паселішча
- Ушыцкае сельскае паселішча
- Назімаўскае сельскае паселішча
- Баталаўскае сельскае паселішча
- Сьлепнеўскае сельскае паселішча
- Пухноўскае сельскае паселішча
- Даўговіцкае сельскае паселішча
Эканоміка
Вытворчасьць малака. Рыбалоўства. Нарыхтоўка драўніны. Вытворчасьць друзу і здабыча пяску.
Транспарт
Праз раён праходзяць аўтамабільныя і чыгуначныя магістралі Масква — Балтыя і Санкт-Пецярбург — Полацак. Па тэрыторыі раёну таксама праходзіць нафтаправод Сургут — Полацак (дзялянка даўжынёй 32 км).
Асобы
- Пётар Літвінаў — Герой Савецкага Саюзу
- Мадэст Мусаргскі — расейскі кампазытар
Вонкавыя спасылкі
Куньінскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads