Кібель

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кібель, Гібэль, Гебель — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Кібэль, Гібэль або Гебэль (Kiebel, Giebel, Gebel) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гіб- (-кіб-) (імёны ліцьвінаў Гібік, Кібар, Кібарт; германскія імёны Gibico, Kiber, Kibart) паходзіць ад гоцкага giba 'дарунак'[2].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gibel[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: сельце Кибели… Дем’янъ Кибелевич… в него сын Павлючокъ (11 студзеня 1569 году)[4]; Johannes Gibell, Wilna-Lithuanus (1631 год)[5]; Johannes Gibel Lituanus Vilnensis (1633 год)[6]; Gibel (1636 год)[7]; Joannes Gibel, nobilis Grodnensis… Jacobus Gibel Kaufmann… Thomas Gibel nobilis Nowogrodensis (сакавік — красавік 1656 году)[8]; po Tomaszu Giblu, mieszczaninie wileńskim… pomieniony Gibel (15 кастрычніка 1657 году)[9]; szl. Tomasz Gibel (30 жніўня 1658 году)[10].

Remove ads

Носьбіты

Гібулі (Gibul) — літоўскі шляхецкі род з Аршанскага павету[11].

Ґебель — літоўскі шляхецкі род[12].

Гібаля (Gibala) і Гібэль (Gibel) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[13].

На 1910 год існавала вёска Гібалы ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губэрні[14].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads