Кібар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кібар (Кібір), Гібар — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гібар, Гібер або Кебер, пазьней Кебэр або Кібэр (Gibahari, Giberi[1], Kebehere, Keber, Kiber[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гіб- (-кіб-) (імёны ліцьвінаў Гібік, Гібель, Кібарт; германскія імёны Gibico, Giebel, Kibart) паходзіць ад гоцкага giba 'дарунак'[4], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[5], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[6], германскага heru 'меч'[7].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Keber[8].
У Прусіі бытавала імя Кібар: Kibar (1539 год)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: землю Киборишку (1537 год)[10]; ymienie Szowkow, w powiecie wilkomirskim lezçce, a przy nim poddani… Kibir z dwiema synami — z Yakubem y s Pawłem (11 кастрычніка 1597 году)[11]; poddane tego jmienia Ilgow… Juten Pawłowicz Kibor (30 чэрвеня 1598 году)[12]; Остапь Киборенко (1649 год)[13]; Gibary (1744 год)[14]; Jan Piotr Gibar (1816 год)[15].
Remove ads
Носьбіты
Кібары — літоўскі шляхецкі род[17].
На 1901 год існавала вёска Кібіршчына ў Сураскім павеце Чарнігаўскай губэрні[18].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads