Кібарт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кібарт (Кібэрт[1]), Гібарт (Гібэрт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Кібарт, Кібэрт або Гібэрт (Kibart[2], Kibert[2], Kibbert[3], Gibert) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гіб- (-кіб-) (імёны ліцьвінаў Гібік, Гібель, Кібар; германскія імёны Gibico, Giebel, Kiber) паходзіць ад гоцкага giba 'дарунак'[5], а аснова -берт- (-бэрт-, -барт-) (імёны ліцьвінаў Зыбарт, Любарт, Эйбарт; германскія імёны Siebart, Lubert, Eibert) — ад германскага berhta 'яркі'[6].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Кібарт складаецца з асноваў -гіб- (-кіб-) і -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Конрад; германскія імёны Ratwilius, Rattolt, Konrad), якая паходзіць ад германскага rad- 'рада'[7]. Такім парадкам, імя Кібарт азначае «падарунак рады»[8].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gibert[9].
У ваколіцах Мэмэлю адзначалася прозьвішча Kibert[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кибортъ Минимонтовичъ (Киборт Минимонтович[11], 1440—1492 гады)[12]; Simone Kyborthouicz (1506 год)[13]; Simoni Kyborthovycz (10 траўня 1506 году)[14]; domino Simone Kiborthowicz (12 траўня 1506 году)[15]; Троцкии панъ Шимко Кибортовичъ (30 сьнежня 1506 году)[16]; Киборт (да 10 чэрвеня і 18 ліпеня 1514 году)[17]; testamenti domini Simonis Kyborthowicz… filii sui domini Nicolai Kyborthowicz (28 траўня 1522 году)[18]; Nicolai Kyburthowicz (6 траўня 1527 году)[19]; Mikołaj Kibertowicz (20 верасьня 1527 году)[20]; Янъ Кгибортовичъ (1528 год)[21]; Ян Кибортович (1537 год)[22]; Hanvs Kibortowicz (12 кастрычніка 1561 году)[23]; Юръи Юшковичъ Кибартовичъ (1567 год)[24]; пана Валентына Яновича Киборта (10 кастрычніка 1596 году)[25]; Zygmunt Kibert Zedersok Podstoli Lidzki (27 чэрвеня 1697 году)[26]; Bołdowscy Franciszek i Jadwiga (Gibertowna) (1721 год)[27]; Kazimierz Kibart (1738 год)[28]; pater Vicentius Kibort (1746 год)[29]; Weronika Kibortt (1753 год)[30]; Magdalena Kibertowicz (1780 год)[31]; Marcjanna Gibbort (1787 год)[32]; Kazimierz Gibortt (1803 год)[33]; Piotr Gibert (1813 год)[34].
Remove ads
Носьбіты
- Кібарт Мінімонтавіч — літоўскі баярын, меў сына Міхайлу
- Сымон Кібартавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1506 годзе
- Міхайла і Мікалай Шымкавічы Кібартавічы — радунскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1525 годзе[35]
- Ян Гібартавіч — паюрскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Балтрамей Янавіч Кібартовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1593 годзе[36]
Кібартовічы (Kibartowicz) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[37].
Кібарты гербаў Дэспат, Ласятынскі, Равіч, Секер, Тапор і Ястрабец і Гібарты (Gibort) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні, Віленскага[38] і Лідзкага паветаў[39].
Гібэрты (Gibert) і Гібарты (Gibort) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні[40].
Кібарты (Kibort) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[41].
Лапатынскія-Кібарты — літоўскі шляхецкі род[42].
Лабецкія-Кібартовічы (Łabecki-Kibortowicz) гербу Юноша — літоўскі шляхецкі род[43].
Гебарты (Gebart) гербу Ястрабец — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[44] з ваколіцаў Рыпіна[45].
Кібэрты (Kibert) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Галіцкага павету[46].
Кібарт (Kibort) і Кібартовіч (Kibortowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[47].
Кібэрт (Kiebert) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[48].
На памежжы былога Жамойцкага староства і Прусіі існуе места Кібарты.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads