Кінда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кінда — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Кінда або Кенда (Chindus, Kindo[1], Kenda[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -кінд- (-кінт-) паходзіць ад гоцкага і германскага kinds 'дзіцё, род'[4]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Кінціла (Кіндзель), Кіндэр, Вікінт. Адзначаліся германскія імёны Kintilo (Kindel), Kinder, Wikind.
Адпаведнасьць імя Кінт германскаму імю Chindus сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Kind[6].
У Прусіі бытавалі імёны: Kindeke (1400 год)[7], Kyntil[a] (1357 год)[7], Kinder[b] (1400 год)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jakow Kinda… Matfiey Kindzicz (1638 год)[10][c].
Remove ads
Носьбіты
- Януш Кінценавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[19]
- Якаў Кінда і Матфей Кіндзіч — бабруйскія мяшчане, якія ўпамінаюцца ў 1638 годзе
Заўвагі
- Адзначалася старажытнае германскае імя Kintilo[8]
- Адзначалася германскае імя Kinder[9]
- Таксама:
- Скіндэр (параўн.: Dawid Żminigajło Jawgiel, т. б. z Minigajła[11]): Скіндэры — літоўскі шляхецкі род[12];
- Кіндыш: Якуб Мікалаевіч Кіндышэвіч — упіцкі зямянін, які ўпамінаецца ў 1585 годзе[13];
- Кіндрат (адзначалася старажытнае германскае імя Kundrat[14]): Stanisław Kindrat… Tomasz Kindrat (1782—1783 гады)[15];
- Кінтрым (адзначалася германскае імя Gondarim[16]): людеи… Мета Кинтримовича (6 чэрвеня 1506 году)'[17];
- Дэдэкінд: у Беластоку адзначалася германскае прозьвішча Дэдэкінд: Dedekind radca Kamery (1799 год)[18]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads