Кантрым

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кантрым — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Контрым.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гандарым (Gondarim[1][2]) і Рымігунда (Rimigunda) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) паходзіць ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[4], а аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) — ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[5]. Апроч таго, адзначалася германскае імя Contramus (Cont-ramus)[6], Cunterammus[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Петръ Контримович[8], Ленартъ Контримовичъ[9], Янъ Конътрымовичъ[10], Петръ Кантримович… Кгедминъ Кантримович… Мартинъ Контримовичъ… Контримъ Минялъкович[11], Конътримъ Домеиковичъ[12] (1528 год); къ Обольцомъ… пустовъщизны королевое ее милости наймя Конътрымовъщизны… земли Конътрымъское (6 чэрвеня 1532 году)[13]; боярина радуньского… Ленарта Контримовича (12 ліпеня 1534 году)[14]; Контрим Римкгейлович (1538 год)[15]; Юръи Болтромеевичъ Контрымъ[16], Янъ Контримъ хоружий бывший Радунский[17] (1567 год); Wawrzyniec Kontrym (6 студзеня 1700 году)[18]; przez Antoniego Kontryma (4 лютага 1744 году)[19]; Antoni Kontrym (4 кастрычніка 1765 году)[20].

Remove ads

Носьбіты

Контрымы (Кантрымовічы) — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці.

Контрымы гербу Канапацкі — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[24].

Контрымы (Kontrym) і Кантрымовічы (Kontrymowicz) — літоўскія шляхецкія роды з Троцкага павету[25].

Контрымы-Дамейкі[26], Контрымы-Церпілоўскія[27] і Агінец-Кантрымовічы[28] — літоўскія шляхецкія роды.

Контрым (Kontrym) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[29].

На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксаваліся прозьвішчы Гандрым, Гандрымовіч і Кунтрымовіч у летувізаванай форме[30].

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Катрымаўшчына.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads