Кінцібут

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кінцібут, Кінбут — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Кінда (Kindo) і Бота або Бута (Boto, Buto) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -кінд- (-кінт-) (імёны ліцьвінаў Кінціла, Кіндэр, Вікінт; германскія імёны Kintilo, Kinder, Wikind) паходзіць ад гоцкага і германскага kinds 'дзіцё, род'[3], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[4]. Такім парадкам, імя Кінцібут азначае «корань роду»[5]. Адзначаліся старажытныя германскія імёны Cindasvinth (Cinda-svinth), Chintodrud (Chinto-drud)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кинтибоуть (умова 1219 году); Петъку Кинбутовичу чоловекъ (9 лістапада 1449 году)[7]; бояринъ нашъ Бартошъ Кинбутовичъ (9 студзеня 1498 году)[8]; люди нашы в Жомоитском повете Вилкейское волости… Кинбута Протевича (15 ліпеня 1506 году)[9]; Якубовая Кинбутовича[10], Бортъко Кинъбутовичъ[11] (1528 год).

Remove ads

Носьбіты

  • Кінцібут ( па 1219) — літоўскі князь з роду Рушкавічаў
  • Пецька Кінбутавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1449 годзе

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads