Кандрат
мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кандра́т (Контрад, Контрат, Кондрад), Кундрат — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гундарат, Гундрат, Кундрат або Контрат (Gundarat, Gundrath[1], Kundrat, Conttrat) і Раткунда (Ratcunda) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) паходзіць ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[3], а аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Конрад; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Konrad) — ад гоцкага *rêþs[4], германскага rad- 'рада'[5].
Імя Кандрат традыцыйна лічыцца літоўска-рускай формай германскага імя Конрад[6]. Таксама разглядаецца імавернасьць паходжаньня рускага імя Кандраці ад лац. quadratus 'квадратны, плячысты', грэц. Kodratos, царкоўнага імя Кодрат[7].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Kundrad, Kundrat, Kondrat[8].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Контрат (Kontrat) і Кундрат (Kundrat)[9].
У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Kundrat (Kundrate)[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Конъдрату Монътовтовичу у Рудоминъскои волости земля пустая' (1440—1492 гады)[11]; Станьку Конъдратовичу 12 копъ с коръчомъ моишокголскихъ (23 лістапада 1486 году)[12]; Сеньку Кунъдратовичу Кгодкгердовича 12 копъ зъ корчомъ моишокголскихъ… Смольняне: <…> Конъдрату 7 копъ з мыта смоленъского (17 сакавіка 1488 году)[13]; Юревъского пути слуги панъсырныи… Конъдратикъ Тверитиновъ (каля 1492 году)[14]; бояре ясвонские на имя… Витко Кондратовичъ (30 траўня 1496 году)[15]; а въ Конътовъта Визъборовича и въ братаничовъ его въ Станя Аниромовича а у Воидата Кондратовича (18 лютага 1509 году)[16]; людеи нашиых тяглых у Стоклишскои волости на имя… а Кгинвила Кондратовича (1514 год)[17]; людеи наших Стоклишского повета… а Кгинвила Кондратовича (19 студзеня 1515 году)[18]; чоловеков тяглых у волости Дорсунишскои… а Кондрата Явоишевича (26 студзеня 1516 году)[19]; пану Кундрату Кгуркгирдовичу (17 студзеня 1520 году)[20]; Анъдреи Кундратовичъ конь. Ясъ Кудратовичъ конь[21], Еирым Кондратович[22], Кгал Кондратович[23] (1528 год); Михалъко а Конъдратъ Нитовичи, Микита а Сенецъ Нитовичи, которыи жъ светъки вси сумежники тое земли (17 красавіка 1532 году)[24]; Оирим Кондратович… Кондрат Яцкович… Оирым Кондратович… Стан Кундратович (1537—1538 гады)[25]; Condrad, Iwan Kubema (1563 год)[26]; od P. Augustyna Kontrada (1690 год)[27]; Iosephus Kondrat (1701 год)[28]; Martinus Kondratowicz (1700 год)[29]; Kundratt (24 ліпеня 1746 году)[30]; Elisabetha Kontratowna (1759—1787 гады)[31]; Kondratt (1778 год)[32]; Stanisław Kindrat… Tomasz Kindrat (1782—1783 гады)[33]; Franciscum Kontratowicz (26 лістапада 1797 году)[30].
Remove ads
Носьбіты
- Кандрат — наўгародзкі тысяцкі ў 1264—1268 гадох
- Андрэй і Яс Кундратавічы — радунскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Эйрым Кандратавіч — вількійскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Гал Кандратавіч — цельшаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Айрым Кандратавіч, Кандрат Яцькавіч і Стан Кундратавіч — жыхары Жамойцкага староства, якія ўпамінаюцца ў 1537—1538 гадох
- Войцех Клімонтавіч Кандратовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1600 годзе[34]
- Людвік Кандратовіч (Уладзіслаў Сыракомля) (1823—1862) — беларускі і польскі паэт
- Кандрат Лейка (1860—1921) — беларускі пісьменьнік
- Кандрат Атраховіч (Крапіва) (1896—1991) — беларускі пісьменьнік
Кондраты (Kondrat) — прыгонныя зь вёсак Білуцяў (каля Лаздунаў), Заскавічаў, Езны і Дамейкава (Троцкі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[35][36].
Кандратовічы (Kondratowicz) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, Жыжмараў і Ганусішкаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[37].
Кондраты (Kondrat) гербаў Сыракомля і Тапор і Кандратовічы (Kondratowicz) гербаў Габданк і Сыракомля — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні і Віленскага павету[38].
Кондраты (Kondrat) — літоўскія шляхецкія роды з Жыжмараў і ваколіцаў Гадуцішкаў[39].
Кандратовіч (Kondratowicz, Kondratowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[40].
У XVI ст. у Жамойцкім старостве існавалі ўрочышча Кандрацішкі (Кондратишки) і маёнтак Кундраці (Кундрати)[41], у 1690 годзе — мясцовасьці Кандратавічы і Коўпы Кандратавічы[42]
На 1906 год існавала вёска Кандраты ў Люцынскім павеце, вёскі Кандратава і Кондратава (Кандратава, Кандратова) ў Невельскім павеце, а таксама вёска Кандраты ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[43]
На гістарычнай Віленшчыне існуе вёска Кандраты, на гістарычнай Меншчыне — Кондратавічы і Кандратаўшчына, на гістарычнай Ваўкавышчыне — Кандраткі, на гістарычнай Амсьціслаўшчыне — Кандратаўск. Вёскі з назвай Кандратавічы існуюць на гістарычных Меншчыне і Случчыне, з назвай Кандрацішкі — на гістарычнай Браслаўшчыне.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads