Кіраёва (Дубровенскі раён)
вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кіраёва[2] — вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Асінторфскага сельсавету. Знаходзіцца за 2 км на поўдзень ад міжнароднай аўтамагістралі Берасьце — Смаленск (у межах Беларусі — магістраль М1). Зьяўляецца станцыяй на чыгуначнай лініі Ворша — Смаленск.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Кіраёва вядома з XVIII стагодзьдзя як уласнасьць Сапегаў у Дубровенскім графстве Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[3]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Вёска Кіраёва ў 1783 годзе ўладаньне князя Пацёмкіна.[4]
У 1857 годзе сяляне былі прыпісаны к Мікалаеўскай царкве ў вёсцы Новая Тухінь.[5] У 1910 годзе сялянскай грамадзе належала 249 дзесяціны зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Мікалаеўскай царкве ў вёсцы Новая Тухінь і ўваходзілі ў Кіраёўскае сялянскае таварыства.[6]
Найноўшы час
Пад нямецкай акупацыяй з сярэдзіны ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году. З кастрычніка 1943 году ў зоне баявых дзеяньняў на пярэднім краі.
Да 1950 году ў калгасе «Новы быт».[7]
Рэспубліка Беларусь
Вёска ўваходзіла ў склад Засьценкаўскага сельсавету. 26 верасьня 2017 году Асінторфскі і Засьценкаўскі сельсаветы былі аб'яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Асінторфскі сельсавет[8].
Remove ads
Насельніцтва
Асобы
- Міхаіл Мінковіч (*24.08. (06.09)1914 — †17.08.1971) — міністар культуры БССР 1964—1971.
Чыгуначная станцыя (прыпынак)
Чыгуначная станцыя Кіраёва. Код станцыі: 169011[9]
- Расклад руху пасажырскіх цягнікоў па станцыі Кіраёва[10]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads