Лактышы

вёска ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лактышы́[1] — вёска ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у склад Нацкага сельсавету. На левым беразе ракі Лані, побач знаходзіцца аднайменнае вадасховішча.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомыя з 16 ст.. У 1792 годзе пабудавана драўляная Мікалаеўская царква на месцы ранейшай, якая спарахнела.

З 1793 г. — у складзе Расейскай імпэрыі, сяло Круговіцкай воласьці, Слуцкага павету Менскай губэрні, уласнасьць Радзівілаў.

У 1864 годзе пабудавана новая Мікалаеўская царква, таксама з дрэва. У 1879 годзе сяло зьяўлялася цэнтрам праваслаўнага прыходу, у якім налічвалася каля 1780 прыхаджан (сярод іх — мужчынскага полу 872 душы, жаночага — 905 душ). Амаль усе прыхаджане адносіліся да сялянскага саслоўя, займаліся сельскай гаспадаркаю; сярод пісьменных сярод іх ня больш 4%. Лактышоўскай прыходзкай царкве ў той час належала каля 40 дзесяцін зямлі. У 1886 годзе — 51 двор, 518 жыхароў, працаваў вадзяны млын на рацэ Начы. Паводле перапісу 1897 году — 111 двароў, 851 жыхар, працавалі царква, хлебазапасны магазын, піцейны дом. У 1909 годзе 182 дамы, 1091 жыхар.

У 1921 годзе — вёска ў Круговіцкай гміны Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва Польшчы, 42 дамы, 249 жыхароў.

З 15 студзеня 1940 году ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласьці. З 12 кастрычніка 1940 году цэнтар Лактыскага сельсавету. У 1940 годзе ў вёсцы 225 гаспадарак, 1901 жыхар, працавала няпоўная сярэдняя школа, праведзены тэлефон.

У сакавіку 1943 годзе фашысты спалілі вёску і загубілі 12 яе жыхароў.

Пасьля вайны адноўлена. З 8 студзеня 1954 году ў Берасьцейскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году Лактышоўскі сельсавет перайменаваны ў Нацкі (цэнтар сельсавета перанесены ў вёску Нач). Паводле перапісу 1959 году 1247 жыхароў. З 25 сьнежня 1962 году да 30 ліпеня 1966 году ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. 1099 жыхароў.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2009 год — 414 жыхароў, 283 двары[2]
  • 1999 год — 673 жыхары

Інфармацыя для турыстаў

  • У 1941 годзе ў вёсцы знойдзены скарб, які налічваў больш за 7 тыс. манэтаў, схаваных у 1660-я гады
  • Захавалася драўляная званіца ад Мікалаеўскай царквы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads