Лаўрышаўскае эвангельле

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лаўрышаўскае эвангельле
Remove ads

Лаўрышаўскае эвангельле — рукапіснае ілюмінаванае напрастольнае Эвангельле-апракос, створанае на пачатку XIV стагодзьдзя[2][1] для праваслаўнага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра пад Навагародкам, выдатны прыклад ілюстраванай рукапіснай кнігі ў Беларусі ў Сярэдневякоўі.

Хуткія факты

Першая ўкладная грамата ў Эвангельле датаваная 1329 рокам, што дае падставы для датаваньня самога Эвангельля[3]. Некаторыя дасьледнікі[1] зьвязваюць стварэньне Эвангельля са зьяўленьнем на пачатку XIV стагодзьдзя Літоўскае мітраполіі і зь дзейнасьцю князя наваградзкага Міхаіла-Карыята Гедымінавіча (у першай укладной грамаце ў Эвангельле згаданае заснаваньне князем царквы пасля яго вяртаньня з ардынска-маскоўскага палону).

Напісанае на царкоўнаславянскай мове, прысутнічаюць надпісы на старабеларускай.

Remove ads

Зьмест

Thumb
Ініцыял з Лаўрышаўскага эвангельля.

Лаўрышаўскае эвангельле ўяўляе сабой тып так званага поўнага апракосу, то бок зьмяшчае богаслужбовыя эвангельскія чытанкі на круглы год, акрамя шасьці тыдняў Вялікага посту, для якіх прыведзеныя толькі суботнія і нядзельныя тэксты. Царкоўнаславянскі тэкст рукапісу займае 374 старонкі, для выдзяленьня ініцыялаў (вялікіх літараў) выкарыстаныя чырвоныя і зялёныя фарбы.

Кніга складаецца з дзьвюх частак. Першая зьмяшчае чытаньні ў парадку літургічнага року — ад Пасхі да Вялікай суботы — і займае старонкі ад 3 да 320. Другая частка значна меншая (займае старонкі 320—366). Тут знаходзяцца чытаньні (або пазначэньні на адпаведныя месцы ў першай частцы) па днёх каляндарнага верасьнёўскага року — ад 1 верасьня да 29 жніўня (аркушы з тэкстамі на 30 і 31 жніўня не захаваліся).

У прыпісцы да Эвангельля знаходзіцца адно з раньніх рускіх гімнаграфічных сачыненьняў — «Канон і плач Багародзіцы» (сярэдзіна XIV стагодзьдзя)[4].

Мініятуры

Thumb
Эвангеліст Іаан. Мініятура Лаўрышаўскага эвангельля.
Thumb
Арханёл Міхаіл. Старонка Лаўрышаўскага эвангельля.

Мастацкае аздабленьне Лаўрышынскага эвангельля стварае складанае ўражаньне і ў некаторых сваіх тэндэнцыях супрацьстаіць рускаму кніжнаму майстэрству XI—XII стагодзьдзяў. Рукапіс багата ілюстраваны 18 мініятурамі. Акрамя традыцыйных мініятураў з чатырма эвангелістамі ў ёй знаходзіцца яшчэ 14 мініятураў (12 на сюжэт эвангельскай гісторыі, выявы праведнага Ёва і арханёла Міхаіла)[5].

Thumb
Выява на акладзе Лаўрышаўскага эвангельля.
Thumb
Прарысоўка выявы на акладзе.

Л. М. Яўсеева[6], правёўшы ўважлівы аналіз працы мініятурыста, прыйшла да высновы, што ілюстрацыі эвангельскіх сюжэтаў узыходзяць да бізантыйскага мастацтва: групаваньне фігураў, дынаміка і маштабнасьць сцэнаў захоўваюць асаблівасьці бізантыйскіх ансамбляў комнінаўскай эпохі. Аднак пры гэтым адзначыла, што пераважная тэхніка мініятураў Лаўрышаўскага эвангельля паказвае падабенства да найстаражытнейшых заходніх іконаграфічных твораў X—XIII стст. — нямецкіх кніжных мініятураў XII—XIII стст., што гаворыць пра даволі нечаканую арыентацыю на заходнеэўрапейскія ўзоры, зьмяшэньне бізантыйскага і заходнеэўрапейскага стыляў.

Ёсьць паралелі таксама з паўночна-рускім мастацтвам: так, мініятура, што адлюстроўвае «Прыповесьць пра слодыч гэтага сьвету», мае відавочнае падабенства да выявы на Васільеўскай браме 1336 року — медных царскіх варотах наўгародзкага Сафійскага сабору.

Высокамастацкім творам зьяўляецца пераплёт кнігі (XVI ст.), які аздоблены бірузой, рубінамі, ізумрудамі. У цэнтры акладу на срэбнай пласьціне выява сьвятога з кап’ём і шчытом. В. Ластоўскі лічыў гэтую выяву партрэтам вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Войшалка (аднаго з заснавальнікаў Лаўрышаўскага манастыра), гэтае меркаваньне і цяпер можна сустрэць у даведачнай літаратуры і падручніках. Іншыя дасьледчыкі лічаць, што гэта — заступнік воінаў св. Дзьмітры Салунскі[7].

Укладныя запісы

Кніга зьмяшчае 14 укладных запісаў, найранейшы зь якіх датаваны 1329 рокам і адносіцца да заснаваньня царквы сьв. Мікалая. 9 з 14 запісаў маюць непасрэдныя пазнакі на Лаўрышаўскі манастыр як на адрасата ўкладаньня, астатнія пяць паводле зьместу і сэнсу таксама маюць дачыненьне да Наваградзкай зямлі.

Сярод укладальнікаў: князь наваградзкі Міхаіл-Карыят Гедымінавіч, князь Дзьмітры Альгердавіч, кіеўскі князь Алелька Ўладзімеравіч[8], а таксама баяры[1].

Remove ads

Лёс кнігі

Thumb
Усьпенская царква в. Лаўрышава. Пабудавана ў 1775 як царква Лаўрышаўскага манастыра, у якім Эвангельле захоўвалася да сяр. XIX ст. Фота пачатку XX стагодзьдзя (да 1919).

За часам расейскага ўраду (між 1842—1882 рокамі) кніга была вывезеная ў Кракаў. У 1842 акадэмік Аляксандар Вастокаў зрабіў першае навуковае апісаньне Лаўрышаўскага эвангельля, заўважыўшы: «…Эвангельле разам з Пулаўскай бібліятэкай кн. Чартарыйскага перавезенае ў Санкт-Пецярбург і знаходзіцца цяпер у Імпэратарскай публічнай бібліятэцы». Частка Пулаўскай бібліятэкі ўвайшла ў 1833 року ў склад фондаў пецярбурскай Публічнай бібліятэкі, аднак ніякіх зьвестак пра паступленьне Лаўрышаўскага эвангельля няма.

Магчыма, Эвангельле зьнікла разам з тымі рукапісамі і старадрукаванымі кнігамі, адсутнасьць якіх спрычыніла «бутурлінская» рэвізія 1843—1844 рр. У кожным разе, у 1882 Лаўрышаўскае эвангельле ўжо знаходзілася ў Кракаве, у бібліятэцы князёў Чартарыйскіх[1]. Абставіны, пры якіх кніга трапіла ў Кракаў, невядомыя. У 1887 кніга была адрэстаўраваная.

У 2009 року ў Беларусі было ўзнятае пытаньне пра вяртаньне Лаўрышаўскага эвангельля з Польшчы[9]. Намесьнік міністра культуры Беларусі Ўладзімер Грыдзюшка заявіў, што «размова ў прынцыпе пра тое, каб перадаць у Беларусь копію гэтага Эвангельля»[10]. У тым самым року было абвешчана, што выдавецтва Беларускага экзархату плянуе выдаць факсымільнае выданьне Эвангельля[11].

Remove ads

Месца захоўваньня

Thumb
Бібліятэка Чартарыйскіх

У цяперашні час арыгінал Эвангельля захоўваецца ў навуковай Бібліятэцы князёў Чартарыйскіх(pl) (вуліца Сьвятога Марка(pl), 17, 31-018, Кракаў, Польшча). Бібліятэка зьяўляецца ўласнасьцю Фонду князёў Чартарыйскіх, кіраваньне ёю ажыцьцяўляе Нацыянальны музэй у Кракаве.

Факсымільнае выданьне

У 2018 року ўкраінскае выдавецтва «Гарабец» ажыцьцявіла факсымільнае выданьне Лаўрышаўскага эвангельля. У Беларусі кніга маецца ў царкоўна-гістарычным музэі Сьвята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра ў в. Лаўрышава (Шчорсаўскі сельсавет Наваградзкага раёну), Наваградзкім гісторыка-краязнаўчым музэі, Наваградзкай раённай бібліятэцы, Нацыянальнай бібліятэцы і Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі.

Remove ads

Выявы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads