Карыят
(XIV ст.) сын Гедзіміна, князь наваградзкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карыят Гедзімінавіч (у праваслаўі Міхайла; 1306 — паміж 1358 і 1366) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь наваградзкі.
Атрымаў ад бацькі Наваградак і Наваградзкую зямлю.
Імя

Карыята або Карыета (Cariatto, Carietto) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -кар- (-кор-) (імёны ліцьвінаў Каргоўт, Караман, Карымунт; германскія імёны Caragolt, Caroman, Karmunt) паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі'[2] або гоцкага[3] і бургундзкага kara 'турбота, клопат'[4], а аснова -ют- (-ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Вілят, Даўят; германскія імёны Jutilo, Wiliatus, Dowyatt) — ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[5]. Такім парадкам, імя Карыят азначае «цяжкі народзінец»[6].
Адпаведнасьць імя Карыят германскаму імю Cariatto (Carietto, Charietto) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: а за великого князя Олькерта и за Корьята[8] (1352 год)[9]; князя великого Михаіла Кедиминовича (1340-я або 1350-я гады[10])[11]; Кориата князя новогородского (па 1350-х гадох)[10]; ducis Koryati (14 жніўня 1358 году)[12]; Koriath[a] або Коріать[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Коріядъ[13][14] (Наўгародзкі чацьверты летапіс і Сафійскі першы летапіс); Коріадъ[15], Коріядъ[16], брату своему Каріаду Гедимановичю[17] (Ніканаўскі летапіс).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Паводле Раўданскага рукапісу Карыят нарадзіўся ў 1306 годзе і быў трэцім сынам Гедзіміна ад трэцяй жонкі Еўны Полацкай. У прыпісцы 1329 году ў Лаўрышаўскім эвангельлі называецца вялікім князем. Па сьмерці бацькі і захопе ўлады Альгердам і Кейстутам (1345 год) прысягнуў Альгерду як вялікаму князю літоўскаму.
У 1349 годзе ачоліў няўдалае пасольства ў Арду да хана Джанібека зладзіць кааліцыю супраць Маскоўскага княства. Ардынскі гаспадар перадаў Карыята маскоўскаму князю Сямёну. У 1350 годзе па пасылцы Альгердам падарункаў у Маскву атрымаў дазвол вярнуцца ў Літву.
За Карыятам у Наваградку вялося актыўнае будаваньне, места было цэнтрам Літоўскай мітраполіі[18].
Меў сыноў Аляксандра, Юрыя, Канстантына, Фёдара.
Remove ads
Заўвагі
- Паводле Віленскага сьпісу
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads