Лешня (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ле́шня[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад аўтадарогі Слонім — Высокае (Р85), за 21 км на паўднёвы захад ад Камянцу, за 27 км на поўнач ад Берасьця, за 32 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Жабінка на лініі Берасьце — Баранавічы. Уваходзіць у Відамлянскі сельсавет.
Remove ads
Гісторыя
- 2-я палова XIX ст. — пачатак XX ст.: вёска ў Турнаўскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі ў вёсцы 174 рэвіскія душы, у складзе маёнтку Дзяменічы, уласнасьць Баяроўскай.
- 1890: у карыстаньні вясковай сельскай грамады 372 дзесяціны зямельных угодзьдзяў.
- 1897: паводле перапісу 46 двароў, 310 жыхароў.
- 1921: у складзе Турнаўскай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1923: 46 двароў, 242 жыхары.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Турнаўскім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, 63 двары, 309 жыхароў, пачатковая школа.
- 1942: у Вораўскім лесе непадалёк ад вёскі нямецка-фашысцкія акупанты расстралялі 18 жыхароў-габрэяў.
- 1948: у пачатковай школе 65 вучняў.
- 1949: арганізаваны калгас імя Ракасоўскага.
- 1954: у Відамлянскім сельсавеце.
- 1956: у калгасе «Перамога».
- 1959: 219 жыхароў.
- 1970: 171 жыхар.
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 88 жыхароў
- 2005 год — 72 жыхары, 34 двароў[3]
- 2010 год — 81 жыхар
Інфраструктура
У складзе ААТ «Агра-Турна». Працуе крама.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads