Лешніца (Пухавіцкі раён)
вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ле́шніца[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавету.
Месціцца за 27 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 8 км ад чыгуначнай станцыі Міханавічы на лініі Менск-Асіповічы.
Remove ads
Гісторыя
У 19 — пач. 20ст. пасяленьне было вядома як сяло Пярэжырскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1886 годзе бала праваслаўная царква, царкоўнапрыходзкая школа (адкрыта ў 1883 г.). У 1892 годзе для школы пабудаваны будынак з дрэва.
Побач з сялом знаходзіўся аднайменны фальварак і маёнтак.
Паводле перапісу 1917 г. сумежна з сялом знаходзілася ўрочышча Лешніца.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У 1922 годзе працавала школа 1-ай ступені, у якой працавала 2 настаўніка, займалася каля 70 дзяцей, з якіх 15 дзяўчынак. З 1938 годзе — вёска.
У 1968 годзе да вёскі даллучаны пасёлак Лешніца, які на пачатку 20 ст. уяўляў сабою фальварак.
З чэрвеня 1941 г. да пачатку 4 ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Да 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Пярэжырскага сельсавету[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 1886 — 50 двароў, 400 жыхароў
- Пачатак ХХ ст. — 113 двароў, 888 жыхароў. Фальварак Лешніца — 2 двары, 31 жыхар. Маёнтак — 3 двары, 104 жыхара
- 1917 год — 130 двароў, 826 жыхароў. Маёнтак — 1 двор, 75 жыхароў. Урочышча Лешніца — 1 гаспадарка, 46 жыхароў
- 2002 — 60 двароў, 112 жыхароў
- 2009 год — 72 чалавек[3]
Славутасьці
На паўднёвы ўсход ад вёскі ёсьць археалягічны помнік — селішча
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Алесь Бачыла — беларускі паэт, драматург.
- Мікалай Баркун — Герой Сацыялістычнай Працы (1976).
- Андрэй Каленік — генэрал-маёр юстыцыі.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads