Лешніца (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Лешніца (Пухавіцкі раён)
Remove ads

Ле́шніца[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавету.

Хуткія факты

Месціцца за 27 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 8 км ад чыгуначнай станцыі Міханавічы на лініі Менск-Асіповічы.

Remove ads

Гісторыя

У 19 — пач. 20ст. пасяленьне было вядома як сяло Пярэжырскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1886 годзе бала праваслаўная царква, царкоўнапрыходзкая школа (адкрыта ў 1883 г.). У 1892 годзе для школы пабудаваны будынак з дрэва.

Побач з сялом знаходзіўся аднайменны фальварак і маёнтак.

Паводле перапісу 1917 г. сумежна з сялом знаходзілася ўрочышча Лешніца.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1922 годзе працавала школа 1-ай ступені, у якой працавала 2 настаўніка, займалася каля 70 дзяцей, з якіх 15 дзяўчынак. З 1938 годзе — вёска.

У 1968 годзе да вёскі даллучаны пасёлак Лешніца, які на пачатку 20 ст. уяўляў сабою фальварак.

З чэрвеня 1941 г. да пачатку 4 ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Да 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Пярэжырскага сельсавету[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1886 — 50 двароў, 400 жыхароў
  • Пачатак ХХ ст. — 113 двароў, 888 жыхароў. Фальварак Лешніца — 2 двары, 31 жыхар. Маёнтак — 3 двары, 104 жыхара
  • 1917 год — 130 двароў, 826 жыхароў. Маёнтак — 1 двор, 75 жыхароў. Урочышча Лешніца — 1 гаспадарка, 46 жыхароў
  • 2002 — 60 двароў, 112 жыхароў
  • 2009 год — 72 чалавек[3]

Славутасьці

На паўднёвы ўсход ад вёскі ёсьць археалягічны помнік — селішча

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

  • Алесь Бачыла — беларускі паэт, драматург.
  • Мікалай Баркун — Герой Сацыялістычнай Працы (1976).
  • Андрэй Каленік — генэрал-маёр юстыцыі.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads