Людвіка Караліна Радзівіл

From Wikipedia, the free encyclopedia

Людвіка Караліна Радзівіл
Remove ads

Людвіка Караліна Радзівіл (27 лютага 1667, Каралявец — 23 сакавіка 1695, Бжэг) — рэлігійная дзяячка, мэцэнатка.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзілася ...

У спадчыну ад бацькоў атрымала вялікія маёнткі, у тым ліку Слуцак, Капыль, Копысь, Любчу, Койданаў, Смалявічы, Невель, Себеж, Кейданы, Біржы, Орля. Цэнтрам латыфундыі быў Слуцак.

Remove ads

Біяграфія

Thumb
Мэдаль у гонар Л. К. Радзівіл. Мэдальер І. Гёгн Малодшы, 1675 г.

Зь біржанска-дубінкаўскай лініі роду Радзівілаў, дачка Багуслава і ягонай жонкі й кузіны Ганны Марыі. Маці памерла пры родах, неўзабаве страціла і бацьку. Мела 11 апекуноў, сярод якіх быў брандэнбурскі курфюрст Фрыдрых Вільгельм.

Выхоўвалася ў кальвінісцкім асяродзьдзі ў Караляўцы (Кёнігсбэргу), з маленства яе наканавалі ў жонкі да прынца або магната. Курфюрст брандэнбурскі намовіў яе выйсьці замуж за свайго малодшага сына маркграфа Людвіга, супраць чаго выступалі нясьвіскія Радзівілы; кароль Ян Сабескі хацеў ажаніць яе з сваім сынам Якубам. Па шлюбе зь Людвігам пераехала ў Бэрлін, а сваёй лятыфундыяй кіравала праз адміністратараў.

Падтрымлівала грашыма і будавала кальвінісцкія зборы ў Вялікім Княстве Літоўскім. На яе сродкі (12 стыпэндыяў) навучаліся ва ўнівэрсытэце Караляўца выхадцы зь Вялікага Княства Літоўскага. Грашовай падтрымкай для працягу навучаньня ў Бэрліне, Оксфардзе, Франкфурце-на-Майне карысталіся таксама выпускнікі Слуцкай кальвінісцкай гімназіі. На яе загад у 1684 годзе ў Караляўцы надрукавалі малітоўнік на летувіскай мове для мясцовых сялянаў-кальвіністаў.

У 1688 годзе паўторна выйшла замуж за швагра нямецкага імпэратара, каталіцкага прынца нойбурскага і пфальц-графа рэйнскага Карла Філіпа з дынастыі Вітэльсбахаў і пераехала ў Гайдэльбэрг. Мела 3 дачок: Леапольду Элеанору (1689—1693), Марыю Ганну (1690—1692) і Альжбету Аўгусту Соф’ю (1693—1728).

Працягвала надаваць дапамогу кальвіністам у Вялікім Княстве Літоўскім, утрымлівала Слуцкую друкарню. 20 сакавіка 1690 году выдала прывілей, у якім абвяшчала на будучыню ў сваіх местах і маёнтках свабоду веры пратэстантам і праваслаўным і гарантавала, што не ўвядзе Берасьцейскую унію ў сваіх уладаньнях. Яе спадкаемцы прытрымліваліся гэтага акту.

Па сьмерці Людвікі Караліны яе лятыфундыя, г. зв. «Нойбурскія маёнткі», сталі аб’ектам спрэчак паміж вялікалітоўскімі магнатамі і нямецкімі князямі, пакуль у 1730—1740-я гады не вярнулася ў рукі Радзівілаў[2].

Remove ads

Галерэя

Малярства

Графіка

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads