Людзяневічы

вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Людзяневічы
Remove ads

Людзяне́вічы[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Скрыпіцы. Цэнтар сельсавету Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Знаходзяцца за 8 км на захад ад Жыткавічаў, за 5 км на поўдзень ад шашы М10.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Людын, пазьней Людэн (Liudin, Leudin, Luden) — імя германскага паходжаньня[3][4].

Гісторыя

Ранейшая назва — Забрадочча. У летапісных крыніцах Людзяневічы вядомы з XVI стагодзьдзя. У XVI—XVIII стагодзьдзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі.

Зь ліпеня 1941 году да 7 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. У гады Другой сусьветнай вайны тут дзеяла савецкае падпольле.

Remove ads

Транспарт

На Палескай чыгунцы ёсьць станцыя Людзяневічы, за 4 км на паўднёвы ўсход ад шашы М10 (Гомель — Берасьце).

Насельніцтва

  • XVIII стагодзьдзе: 1795 год — 84 двары, 673 чалавекі
  • XIX стагодзьдзе: 1816 год — 108 двароў; 1834 год — 119 двароў; 1850 год — 631 чалавек; 1897 год — 985 чалавек (паводле перапісу)
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 175 двароў, 1427 чалавекі; 1909 год — 1164 чалавекі ў сяле Людзяневічах і 30 чалавек у маёнтку Людзяневічах[5]; 1917 год — у сяле 1535 чалавек, у маёнтку 29 чалавек; 1921 год — 384 двары, 1932 чалавекі; 1959 год — 1078 чалавек (паводле перапісу); 1999 год — 1066 чалавек
  • XXI стагодзьдзе: 1994 год — 445 двароў, 1124 чалавекі; 2004 год — 398 гаспадарак, 1020 чалавек[6]; 2009 год — 997 чалавек[1]
Remove ads

Геаграфія

У ваколіцах вёскі ёсьць урочышча Расея.

Турыстычная інфармацыя

Страчаная спадчына

  • Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Міхалаўская царква), пабудаваная ў 1755 годзе.
  • Сядзіба

Вуліцы

Вуліцы: 1 Траўня завулак, 1 Траўня, Гагарына, Зялёны завулак, Лугавая, Лясная, Моладзевая, Новая, Перамогі, Сацыялістычная.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads