Людзень
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людзень (Людзен), Людын, Лютын — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Людзін, Людзен, Люцін або Люцен, пазьней Людэн (Liudin, Liudenus[1], Leudin, Liutin, Liutenus[2], Luden[3][4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -люд- (-лют-) (імёны ліцьвінаў Людвін, Лютар, Людамонт; германскія імёны Liudwin, Liutar, Ludimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага liuþs, leuda 'люд, людзі'[6].
У Прусіі бытавала імя Лютын: Lutyne (1343 год)[7], Steffan Lutyn (1448 год)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: служеб людеи у Бряславъскомъ повете у Друискои волости… а Паца Люденевича (15 ліпеня 1524 году)[8]; Ясюту Люденя (11 лютага 1539 году)[9]; Adam Luten s pliacu Hanusowego (20 лістапада 1604 году)[10]; Ludziny (1744 год)[11]; Parafia łuczajska… Ludzienicze wieś (1784 год)[12].
Remove ads
Носьбіты
- Людын Бода (каля 610 — каля 673) — біскуп Тулю, Сьвяты
- Адам Лютэнь — кейданскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1604 годзе
- Крыштоф, Юры, Каця і Марыя Людзены — жыхары вёскі Сабалішкаў (Браслаўскі павет), якія ўпамінаюцца ў 1759 годзе[13]
Лютыны гербу Гіпацэнтаўр[14] — літоўскі шляхецкі род[15] з Ковенскага павету[16].
На 1910 год існавала вёска Людзінічы ў Горацкім павеце Магілёўскай губэрні[17].
На гістарычнай Мазыршчыне існуе вёска Людзяневічы, на гістарычнай Піншчыне — Людзінавічы, на гістарычнай Троччыне — Люценішкі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads