Людзіка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людзіка (Лютык, Лютка), Лідзейка (Лідака) — мужчынскае і жаночае імя, а таксама вытворнае ад іх прозьвішча.
Паходжаньне
Людзіка, Люціка або Людэка, пазьней Лідэка (Liuticha, Ludica, Ludeca, Liedecke) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -люд- (-лют-) (імёны ліцьвінаў Людвін, Лютар, Людамонт; германскія імёны Liudwin, Liutar, Ludimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага liuþs, leuda 'люд, людзі'[2].
У Прусіі бытавала імя Людыка: Ludike (1419 год)[3]. У 1602 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Eberhardus Lutke, Regiomontanus Borussus, у 1612 годзе — Johannes Lutke, Lantzburgensis Borussus, у 1622 годзе — Johannes Lüdke… Regiomontani Borussi, у 1636 годзе — Nicolaus Lütke, Grudentino-Borussus, у 1637 годзе — Albertus Lüdkie, Regiomontanus Borussus, Martinus Lüdkie, Regiomontanus Borussus, Andreas Lüdkie, Regiomontanus Borussus, у 1647 годзе — Georgius Lüdcke, Grudentinus Borussus… Johannes Ludcke, Grudentinus Borussus, у 1649 годзе — Michael Liedtke, Marienburgensis Borussus[4]. У 1613 годзе ў папскай сэмінарыі ў Браўнсбэргу навучаўся Joannes Lidiek, Prutenus[5].
Германскае імя Ludeke бытавала ў XV ст. у Рызе[6].
У ваколіцах Мэмэлю адзначалася прозьвішча Lutteck[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Item Drewis Ludeke (1414 год)[8]; Luthko secretarius (3 верасьня 1429 году)[9]; Lewtke unsir secretarius (23 верасьня 1429 году)[10]; Luthke unser secretarius (5 і 17 жніўня 1430 году)[11]; bei herrn Maldirsigk und Ludeken (10 верасьня 1430 году)[12]; Johannis Luthek de Brzesie (21 кастрычніка 1430 году)[13]; пана Лютика (4 ліпеня 1475 году)[14]; Лютику… Лютику воз соли (6 сакавіка 1488 году)[15]; Волчъко Хренницъкии Лютикъ (30 чэрвеня 1489 году)[16]; люди нашы из Жыдча Лютикъ Русановичъ (30 сакавіка 1508 году)[17]; а Лютика Русоновича (2 ліпеня 1522 году)[18]; Петр Лидейкович (1537 год)[19]; Sthanko Lydzyeykyewycz… Jaczuk Lodzieyko (1552—1555 гады)[20]; Hryssko, Miszko a Roman Liudzikowiczy… Iwan Liudzikowic… Hawrylo Lidzkowicz (1558 год)[21]; Янъ Людковичъ[22], Войтехъ Лютковичъ[23] (1567 год); Терешко Лютикович… сестры своее, Мари Лютковны (12 красавіка 1617 году)[24]; Ambroży Lutik (1621 год)[25]; пань Крыштофъ Букгеновичъ Лютыкъ… Лютыку (26 чэрвеня 1647 году)[26]; Jan Stanisłowowicz Lutik, Marczin Stanisłowowicz Lutik, Jakub Stanisłowowicz Lutik, Jan Embrozieiowicz Lutik[27], Jan Stanisławowicz Liutyk, Marcin Stanisławowicz Liutyk, Jakub Stanisławowicz Liutyk, Jan Ambrożeiewicz Liutyk[28] (20 кастрычніка 1655 году); od Salomona Lutykiewicza (1690 год)[29]; Stanisława Lutyka, podczaszego Zmudzkiego (14 верасьня 1778 году)[30]; Uczciwego Bartłomieia Lidakiewicza <…> do Brata rodzonego Jakuba Lidakiewicza (1761 год)[31]; Petrum Lideyko (16 чэрвеня 1798 году)[32]; Stanisław Lidejko (1850 год)[33].
Remove ads
Носьбіты
- Людыка († 827) — кароль Мэрсіі
- Лютка — сакратар вялікага князя літоўскага Вітаўта
- Ганна Пятроўна і Ядвіга Пятроўна Лютыковічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1596 годзе[34]
- Марына Іванаўна Людыховіч — упіцкая зямянка, якая ўпамінаецца ў 1611 годзе[35]
Лютыкі[a] гербаў Гіпацэнтаўр і Лебедзь — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці.
Лідакевічы (Lidokiewicz, Lidakiewicz) — літоўскі шляхецкі род[37].
Люткевічы (Lutkiewicz) гербу Даліва — літоўскі шляхецкі род[38].
Людкевіч (Ludkiewicz), Люткевіч (Lutkiewicz) і Лютык (Lutyk) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[39].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Лютыкі, у гістарычнай Прусіі — Люткен.
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads