Лют

старонка-неадназначнасьць у Вікімэдыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лют, Люта, Люда (Люд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Люда, Люта або Лют (Liudo, Liuto, Leudo, Liut) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -люд- (-лют-) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага liut 'люд, людзі'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Лютык (Людзіка, Людзіка, Лідзейка, Лідака), Людан, Людзень (Лютын), Людвін, Лютувер (Літавор, Літавар, Лювер), Людгарда, Лютар (Лютэр), Людкен, Людамонт (Люмонт, Лімонт). Адзначаліся германскія імёны Ludica (Liuticha, Liedecke), Liudan, Luden (Liutin), Liuduin (Liutwin), Liutwar (Litwara), Leutgardis (Liudgerda), Liuthar (Liuter), Lüdken, Liutmund (Liumunt).

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Ludo, Lutbert (Lutbertus), Ludgierz (Ludker, Lugierz), Lukerta (Lukarta), Luter (Luder, Luderius, Luderus[3]), Ludekin, Ludmar[3] (Ludomer[3]), Lutołt (Lutoldus[4]), Lutwolt, Lutwin[5].

У Прусіі бытавалі імёны Luthe / Lutho / Lute (1305, 1339 і 1371 гады)[6][7], Ludike[a] (1419 год)[6], Lutyne / Lutyn[b] (1343 і 1448 гады)[6], Ludekyn[c] (1419 год)[6], Luthymer[d] (1274 год)[6], Heinricus Lutmodus[e] (1292 год)[6][7]. У 1628 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Daniel Liedertus[f], Regiomontanus Borussus, у 1635 годзе — Johannes Albertus Lüdert, Regiomontanus Borussus[12].

Германскія імёны Lude і Ludeke гістарычна бытавалі ў Рызе[13].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: люди наши Здитовскии… на Якова Лютовича (26 траўня 1520 году)[14]; люди отчизныи понятыцкии… Занко Лютович (1 ліпеня 1542 году)[15]; Macziey Liuthowicz (1558 год)[16]; a Zancza Ludowiczasz (1561—1566 гады)[17]; panem Janem Lidziewiczem (1621 год)[18]; w sielie Eiciunach. Luta Walania (5 ліпеня 1629 году)[19]; Alexander Ludowicz (20 сакавіка 1767 году)[20]; Stanisław Lidziewicz Babiański (1690 год)[21][g].

Remove ads

Носьбіты

Люты — бержніцкія мяшчане, якія ўпамінаюцца ў 1765 годзе[35].

Лютовічы або Лутовічы (Lutowicz, Łutowicz) гербу Любічлітоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[36].

Люды, Людовічы і Лютовічы — літоўскія шляхецкія роды[37].

Люд (Lud) і Лютовіч (Lutowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[38].

У XVI ст. існавалі поле і айчына Людкевічы (Людкевичи) у Жамойцкім старостве[39].

На гістарычнай Случчыне існуе вёска Лютовічы, на гістарычнай ВількаміршчынеЛюдышкі.

Remove ads

Заўвагі

  1. Адзначалася старажытнае германскае імя Liudiko[8]
  2. Адзначалася старажытнае германскае імя Liutin[9]
  3. Адзначалася старажытнае германскае імя Luidikin[8]
  4. Адзначалася старажытнае германскае імя Liutmere (Liudemar)[10]
  5. Адзначалася старажытнае германскае імя Liutmod[10]
  6. Адзначалася старажытнае германскае імя Lidhart, Liutard[11]
  7. Таксама:
    • Люташ: Helena Lutasz (1826 год)[22];
    • Леўдвід (адзначалася старажытнае германскае імя Leuduida[23]): чоловекъ Левдвидовичъ (1440—1492 гады)[24];
    • Лідэрт: Lidert Dawid (1684 год), Lidert Frydrych (1710 год), Lidertowa Frydrychowa Katarzyna (Zahorska) (1711 год)[25];
    • Людкун (адзначалася германскае імя Leucone[26]): Римку Людкуну (1554 год)[27], подданымъ… Павелъ Людкунъ (11 жніўня 1585 году)[28];
    • Літман, Ліман (адзначаліся германскія імёны, Littmann, Liman[29]): Karol Litmanowicz (1807 год)[30], Bartłomiej Wincenty Littmanowicz (1814 год)[31], Лімановічы (Limanowicz} гербу Лімант — літоўскі шляхецкі род зь Вількамірскага павету[32]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads