Лютэр (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лютэр, Лютар, Людэр, Людар, Літэр — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Лютэр, Лютар, Людэр, Людар або Літэр (Luther, Liuter, Liutar, Liuder, Liudar, Litterius) і Герылют (Herileut) — імёны германскага паходжаньня[1][2][3][4][5]. Іменная аснова -люд- (-лют-) (імёны ліцьвінаў Людвін, Людкен, Людамонт; германскія імёны Liudwin, Luidikin, Ludimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага liuþs, leuda 'люд, людзі'[6], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[7], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[8], германскага heru 'меч'[9].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Luter (Lutir)[10].

У 1600 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Joannes Luder, Auristeus Borussus, у 1640 годзе — Petrus Luderus, Conicensis Prussus[11]. У 1647 годзе ў папскай сэмінарыі ў Браўнсбэргу навучаўся Joannes Lider, Prutenus[12].

У Польшчы (Памяранія) у 1606 годзе адзначалася прозьвішча Luder[13].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: подле земль пана Кгедройтя и Станислава Лютара (1554 году)[14]; Jurko Liuter (1594 год)[15]; Яцъко Лютаренъко… Феско Люторенъко… Степанъ Лютеръ (1649 год)[16]; Magdalena Ludarówna (1727 год)[17]; Luteryszki (1744 год)[18]; Tadeusz Lutorowicz (6 лютага 1786 году)[19]; Florian Lutorowicz, komornik pow. kow. <…> przez Floriana Luterowicza, komornika pow. kow. (7 лютага 1786 году)[20]; Marcjanna Lutarewicz (1814 год)[21]; Wiktoria Literowicz (1815 год)[22]; Karolina Ludorowicz (1826 год)[23].

Remove ads

Носьбіты

Імя

Прозьвішча

Лютаровічы — літоўскі шляхецкі род[28].

У XVI ст. існаваў «абруб» Людэры (Людеры) у Жамойцкім старостве[29].

На 1884—1903 гады існавала вёска Людары ў Шавельскім павеце Ковенскай губэрні[30][31].

На 1910 год існавала вёска Лютраўка ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губэрні[32].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads