Лявонавічы (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ляво́навічы[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавету.

Хуткія факты

Знаходзіцца за 33 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 29 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МенскАсіповічы.

Remove ads

Гісторыя

У 19 - пачатку 20 стагодзьдзя вёска ў Шацкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыны.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасьля рэвалюцыі створана пачатковая школа. На 1933 год працавалі калгас «Энергія», кузьня, стальмашня, рымарня.

З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1755 год — 31 двор
  • 1799 год — 172 жыхары, 32 двары
  • 1816 год — 6 двароў
  • 1897 год — 462 жыхары, 83 двары
  • 1909 год — 394 жыхары, 61 двор
  • 1917 год — 425 жыхароў, 93 двары
  • 1960 год — 406 жыхароў
  • 2002 год — 167 жыхароў, 70 двароў
  • 2009 год — 95 чалавек[2]
  • 2012 год — 90 чалавек, 50 гаспадарак

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads