Домаш

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Домаш, Доміш, Тумаш — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Доміш (Domisch) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -дом- (-тум-) (імёны ліцьвінаў Туміла, Домін, Тумар; германскія імёны Tumila, Domin, Thumer) паходзіць ад гоцкага dōms 'вырак, суд; слава'[2].

Імёны Домаш і Думаш гістарычна бытавалі ў Польшчы: Paulich filius Domas (1204 год), Domas (1244 і 1249 гады), Dumas (1413 год)[3].

У Ноўгарадзе бытавала імя Домаша (Домаса)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: villanis… Mylosch Domaschewicz (1 жніўня 1472 году)[5]; служебъ того дворца Бикушского… а Феда Домашевич (14 сьнежня 1508 году)[6]; чотырех чоловеков в Новгородском повете Ловецкого десятку на има Домаша Контевича (27 жніўня 1511 году)[7]; землю пустовскую тяглую у повете Радунском на имя Дамашишку (3 ліпеня 1513 году)[8]; земль пустых в Оболцохъ… Богдановы Домашевича… Богдановы Домашовича (12 жніўня, 17 верасьня і 30 кастрычніка 1519 году)[9]; Тумашъ з братомъ[10], Ланко Тумашевичъ[11] (1528 год); люди того жъ двора Ошъменъцовъ… Станько Домашевич (11 чэрвеня 1547 году)[12]; sioło Czywilowo… Piotr Domaszewicz (4 сьнежня 1554 году)[13]; Domass Koliessnik… Domas Wisiewicz (1558 год)[14]; Janko Domiss (1560—1563 гады)[15]; Домашъ Мирутичъ (1563 год)[16]; Marcin Domiszewicz (26 жніўня 1767 году)[17]; Domaszewicz Symon (16 сьнежня 1894 году)[18].

Remove ads

Носьбіты

Дамішэвічы — літоўскі шляхецкі род[19].

На 1904 год існавала сядзіба Домашанка (Дамашэнка) у Смаленскім павеце Смаленскай губэрні[20].

На гістарычнай Наваградчыне існуе вёска Дамашэвічы, на гістарычнай МеншчынеДамашаны і Дамашкі, на гістарычнай ПіншчынеДамашыцы, на гістарычнай ВіцебшчынеДамашэва, на гістарычнай ВіленшчынеДомашышкі. Назву Дамашы маюць вёскі на гістарычных Ашмяншчыне, Браслаўшчыне, Наваградчыне і Меншчыне, назву Тумашы — на гістарычных Ашмяншчыне, Гарадзеншчыне і Наваградчыне.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads