Лідзія Арабей
беларуская пісьменьніца, літаратуразнаўка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лі́дзія Арабе́й (27 чэрвеня 1925, в. Нізок, Узьдзенскі раён, Менская вобласьць — 20 лютага 2015, Менск) — беларуская пісьменьніца, крытык, літаратуразнаўца.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 27 чэрвеня 1925 у вёсцы Нізок у сям’і служачых. У час Вялікай Айчыннай вайны жыла ў Шчучыне (Гарадзенская вобласьць). З 1944 году была супрацоўніцай рэдакцыі шчучынскай раённай газэты «Чырвоны сцяг». З 1945 году жыла ў Менску. Працавала ў часопісе «Вожык», у рэдакцыі газэты «Чырвоная змена», была настаўніцай. У 1951 годзе скончыла філялягічны факультэт БДУ. У 1954 годзе скончыла асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры і мастацтва АН БССР. У 1955—1967 гг. была старшым рэдактарам выдавецтва «Беларусь». У 1967—1974 гг. Была літсупрацоўніцай часопісу «Полымя». Кандыдатка філялягічных навук. Чалец СП СССР з 1958 году[1].
Remove ads
Творчасьць
Літаратурную працу пачала ў 1945 годзе. Выступае як празаік, крытык, літаратуразнаўца. У 1956 годзе выдала дасьледаваньне «Цётка (Алаіза Пашкевіч)», а ў 1959 выдала крытыка-біяграфічны нарыс «Хвядос Шынклер». Аўтарка зборнікаў аповесьцяў і апавяданьняў «Мера часу» (1962), «Экзамен» (1963), «Ларыса» (1964), «На другой зіме вайны» (1968), «Ваўчкі» (1972), «Сярод ночы» (1968), «Мне трэба ехаць» (1974), «Паласа дажджу» (1984), «Пошукі каханьня» (1987), дакумэнтальных аповесьцяў пра Цётку «На струнах буры» (1967) і «Стану песняй» (1977), раманаў «Іскры ў папялішчы» (1970) і «Сузор’е Вялікай Мядзведзіцы» (1980), кнігі сатыры і гумару «Кватэра № 3» (1961). Выдала зборнікі апавяданьняў для дзяцей «Калібры» (1960), «Ісці ў разведку» (1989) і аповесьць «Сіні бор» (1972). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1985). Пераклала раман эстонскага пісьменьніка А. Хінта «Бераг вятроў» (з А. Раманоўскай, 1960)[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads