Ліндзік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ліндзік, Ліндзейка — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Ліндыка, Ліндэка або Ліндыг (Lindicke[1], Lindecke[2], Lindig) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -лінд- (-лінт-, -ленд-) (імёны ліцьвінаў Ліндзін, Галінт; германскія імёны Lendinus, Galind) паходзіць ад стараверхненямецкага linta 'ліпавы (шчыт)'[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Lincyk (Linczyk)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jan Lindzik (1667 год)[6]; zaścianek Berże… Kazimierz Lindyk (1675—1677 гады)[7]; Jan Lindzik z Girdwojn (1690 год)[8]; Parafia podbirżańska… Lindejkie wieś (1784 год)[9].

Remove ads

Носьбіты

  • Шымон і Сэбастыян Янавічы Ліндзікі — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1598—1599 гадох[10]
  • Ян Станіслававіч Ліндзік — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[10]

Ліндзікі гербу Пабог[11] — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці.

У гістарычнай Прусіі існуе вёска Ліндыкен.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads