Гердвойна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гердвойна (Гірдвойна) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Ге́рдвайнь (Гірдвойнь, Гірдвійн, Гірдван).

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Гердвін (Geardwine[1]) і Вайнгард (Weingard)[2] або Вунегарт (Vunnegart) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека'), а аснова -вуйн- (-войн-, -вун-) (імёны ліцьвінаў Войнар, Войнат, Гервойна; германскія імёны Wunar, Voinot, Geruuni) — ад старагерманскага wunna, гоцкага wunands 'шчаснасьць, задаволенасьць', ісьляндзкага vænn 'прыемны', нямецкага gewohnt 'задаволены'[4] або ад асновы -він- (-вайн-)[5].

У Прусіі адзначалася прозьвішча Gerdowin[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Adam Girdwoyń (3 чэрвеня 1656 году)[7]; P. Stefan Girdwoyn[8], P. Marcjan Girdwoyn[9], P. Stanisław Girdwoyn… od PP Girdwoyniów[10], P. Marcin Girdwoyn[11], P. Jan Gierdwoyn[12], P. Jerzy Girdwoyn[13], P. Kazimierz Girdwoyn[14], z P. Jerzym Girdwoyniem[15], P. Daniel Girdwoyń[16], P. Marcin Girdwoyn[17], P. Michał Girdwoyn[18], P. Jan Girdwoyn[19] (1690 год); pana Gierdwoynia (3 сакавіка 1718 году)[20]; Girdwiyn (18 кастрычніка 1739 году)[21]; Maciey Girdwan (1784 год)[22]; Ludwik Gierdwojn, Tadeusz Gierdwoyn (1816 год)[23]; pater Franciscus Gierdwoyn (21 сьнежня 1817 году)[24].

Remove ads

Носьбіты

  • Балтрамей і Войцех Мацеевічы Гірдвойны — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1598—1599 гадох[25]
  • Станіслаў Андрэевіч Пятровіч Гірдвайновіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[26]
  • Ян Юр’евіч Гірдвойна — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[27]
  • Валянтын Якубавіч Гірдвойна — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1600 годзе[28]

Гердвайні або Гердвойні[29] (Gierdwoyń, Girdwoyń) гербаў Габданк і Сьлепаўрон — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[30].

Гірдвойні (Girdwojń) гербу Даліва — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[31].

Гердвойны (Gerdwoyn) гербу Барычка — літоўскі шляхецкі род[32].

У XVI ст. існавала поле-маёнтак Гірдвойнавічы (Гирдвойновичи) у Жамойцкім старостве[33].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads